МЕТРО

 

12+

Аляксандр Савуха.

Цёмная гісторыя са святлом у канцы тунэля.

Камерная сцэна.

Прэм’ера - 20 жніўня 2020 года.

Паспяховы, перспектыўны бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма, вымушаны ехаць на чарговую важную сустрэчу на метро. Для яго гэта нязручна, нязвыкла і нават агідна. Вандруючы ў падземным свеце, Дзіма разумее, што тут размешчаны цэлы горад, мегаполіс з дзевяццю кальцавымі. Тут ён сустракае і простых рабочых, і хітрых калег-бізнэсменаў, і нахабных прадстаўнікоў аховы парадку... У выніку нават аказваецца на прыёме ў маладога Мэра. Каб выбрацца наверх, вызваліцца з цёмнага палону, Дзіма гатовы на многае – грубасць, хабар, махлярства... Ён вельмі жадае пазбавіцца свайго пякельнага становішча. Але ці магчыма выйсці да святла, калі ты заблукаў пад зямлёй?..

Тэатр ажыццявіў пастаноўку спектакля «Метро» па выніках Рэспубліканскага конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый, адным з пераможцаў якога з’яўляецца рэжысёр і мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.


Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ДЗМІТРЫЙ СЯРГЕЕВІЧ Дзмітрый КАВАЛЕНКА

АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ, ПЕРШЫ - Пятро ЛАМАН

ВАСІЛЬ АЛЯКСАНДРАВІЧ, ДРУГІ – Яўген БЕРАСНЕЎ

ПЁТР ПЯТРОВІЧ - Генадзь ГАЙДУК

КІРАЎНІК АХОВЫ, ЁН - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

МЭР - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

САКРАТАРКА, МЕДСЯСТРА, ЯНА - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ


Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Фестывалі

- VIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча (Бабруйск, 2022)


Публікацыі

1. «Стылістыка «новай драмы». «Метро» А.Савухі на коласаўскай сцэне» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 25.09.2020. (Чытаць).
2. «Чым уражвае гледача прэм'ерны спектакль «Метро», які ідзе на сцэне драматычнага тэатра імя Якуба Коласа?» Т.Салаўёвай. - «Вечерний Витебск», 15.10.2020. (Чытаць).

3. «В премьерном спектакле театра им. Я. Коласа «Метро» режиссера Андрея Жигура предпринята попытка социального анализа. Пьеса для пассажира» В.Пепеляева. - СБ-Беларусь сегодня, 13.04.2021. (Чытаць).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X