ЛЯСНОЕ СЯБРОЎСТВА
0+
Алесь Замкоўскі.
Казка.
Камерная сцэна.
Прэм'ера - 25 лістапада 2025 года на выездзе, 24 студзеня 2026 года на камернай сцэне.
Лясныя звяры – Дзік, Ліса і Варона – рыхтуюць Свята Лесу. Раптам чуюць неверагодна страшны рык, моцна палохаюцца і вырашаюць свята адмяніць. Заяц, які хоча стаць пераможцам усіх конкурсаў свята, пераконвае звяроў, што гэта храпе Мядзведзь. Свята адбываецца, але пасля ўзнагароджання звяры даведваюцца, што ў лесе ўсё ж такі з’явіўся нейкі невядомы драпежнік. Што ж уратуе ўсіх лясных сяброў ад небяспекі?
Пастаноўка, напоўненая яркімі вобразамі, харэаграфічнымі і вакальнымі нумарамі, раскажа, як гэта важна – адкрыта і шчыра сябраваць. Рабі іншым так, як хочаш, каб рабілі табе – і будзеш шчаслівы!
Пастаноўка Міхаіла АСАНАВА.
Рэжысёр Канстанцін ГАНЧАРОЎ.
Сцэнаграфія Аляксандры БЛЫКІНАЙ.
Касцюмы Наталлі САРЫЧАВАЙ.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Тэксты песень Алеся ЗАМКОЎКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ЗАЯЦ - Даніла КАТОВІЧ / Аляксандр ПАЧКАЕЎ
ДЗІК - Раман ВОЛАТ / Кірыл ГІЛЬГЕНБЕРГ
ЛІСА - Вераніка МАЛАШКЕВІЧ / Аксана СУРВІЛА
МЯДЗВЕДЗЬ - Міхаіл АСАНАЎ / Ілля БЛЫКІН
ВАРОНА - Алёна МЕРКУШАВА / Надзея РАДЗІМАВА
ЛЕЎ - Антон БАРАНОЎСКІ / Мікалай ЧАРНЫХ
Працягласць спектакля – 1 гадзіна.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.



















Добавить комментарий