НАБЫЦЬ КВІТКІ
КВІТКІ НА РЭПЕРТУАРНЫЯ і ГАСТРОЛЬНЫЯ СПЕКТАКЛІ,
А ТАКСАМА НА ЭКСКУРСІІ ПА ТЭАТРЫ
МОЖНА НАБЫЦЬ У КАСЕ ТЭАТРА
Рэжым работы касы
Панядзелак-нядзеля - з 9:30 да 19:30.
Перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.
У касе таксама можна даведацца пра наяўнасць квіткоў.
Даведкі па тэлефоне ў Віцебску (+375 212) 62-63-81.
Квіткі на рэпертуарныя і гастрольныя спектаклі
таксама магчыма набыць праз аператара квіткоў
УВАГА! Магчымасць забраніраваць і набыць квіткі на сайце megavenue.by
перапыняецца ў дзень пачатку мерапрыемства.
(згодна з пунктам 2.7. Дамовы публічнай аферты пра набыццё квіткоў у рэжыме рэальнага часу
на сайце megavenue.by)
КОШТ КВІТКОЎ НА РЭПЕРТУАРНЫЯ СПЕКТАКЛІ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ
Вялікая сцэна
вячэрнія прэм’ерныя і непрэм’ерныя
партэр - 27,00 беларускіх рублёў
ярус - 25,00 беларускіх рублёў
Камерная сцэна
вячэрнія прэм’ерныя і непрэм’ерныя
25,00 беларускіх рублёў
КОШТ КВІТКОЎ НА РЭПЕРТУАРНЫЯ СПЕКТАКЛІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ і ПАДЛЕТКАЎ
ранішнія і дзённыя
10,00 беларускіх рублёў
на спектаклі з навагоднім прадстаўленнем
партэр - 20,00 беларускіх рублёў
ярус - 18,00 беларускіх рублёў
КОШТ КВІТКА НА ЭКСКУРСІЮ ПА ТЭАТРЫ
25,00 беларускіх рублёў
Падрабязней пра экскурсію па тэатры можна прачытаць ТУТ.
Акрамя квіткоў, у касе тэатра можна набыць ПАДАРУНКАВЫЯ СЕРТЫФІКАТЫ.
З Палажэннем аб падарункавых сертыфікатах можна пазнаёміцца ТУТ.
ДАСТАЎКА КВІТКОЎ
Электронны квіток, набыты праз сайт Тэатра ці праз афіцыйныя акаўнты ў сацыяльных сетках, пасля аплаты замовы будзе дастаўлены на e-mail, указаны кліентам (гледачом).
Дастаўка білетаў, набытых праз касу Тэатра, на дадзены момант не ажыццяўляецца.
ВЯРТАННЕ КВІТКОЎ
Набытыя ўваходныя квіткі на культурна-відовішчныя мерапрыемствы могуць быць вернутыя ў выпадках, у парадку і ў тэрміны, прадугледжаныя Кодэксам Рэспублікі Беларусь «Аб культуры» ад 20.07.2016 г. № 413-З (далей - Кодэкс).
Пункты 5–6 артыкула 217 Кодэкса вызначаюць, што ўваходныя квіткі могуць быць вернутыя па ініцыятыве грамадзяніна ці арганізацыі - не меней чым за адзін каляндарны дзень да правядзення мерапрыемства (па месцы набыцця). Напрыклад, калі днём правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства з'яўляецца 10-ы дзень месяца, то апошнім днём вяртання будзе 8-ы дзень гэтага месяца да 18:00 (часу працы арганізацыі, якая здзяйсняе такое вяртанне). 9-га чысла квіткі да вяртання не прымаюцца. Пры гэтым грамадзяніну ці арганізацыі, якія вярнулі ўваходны квіток, пакрываецца не меней за 75 % кошту ўваходнага квітка.
Пры скасаванні, змене загадзя абвешчанага часу (тэрмінаў) ці месца правядзення мерапрыемства, замене яго іншым, арганізатар культурна-відовішчнага мерапрыемства (паводле п. 7 арт. 217 Кодэкса) абавязаны выплаціць кліенту грашовыя сродкі не пазней за 7 (сем) каляндарных дзён з дня падачы заявы пра такую выплату. Пры гэтым грамадзяніну ці арганізацыі, якія вярнулі ўваходны квіток, кампенсуецца поўны кошт уваходнага квітка.
Калі квіток быў аплачаны банкаўскай картай - вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца толькі на той асабовы рахунак ці банкаўскую карту кліента, з якой была зроблена аплата.
Калі квіток быў куплены праз сайт Тэатра або праз афіцыйныя акаўнты Тэатра ў сацыяльных сетках - вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца толькі на той асабовы рахунак ці банкаўскую карту кліента, з якой была зраблена аплата, пасля запаўнення пісьмовай заявы на зварот сумы пакупкі.
Калі выкарыстоўвалася банкаўская карта банка-рэзідэнта Рэспублікі Беларусь - вяртанне грашовых сродкаў на асабовы рахунак кліента ажыццяўляецца на працягу 7 (сямі) працоўных дзён, з дня падачы заявы.
Калі выкарыстоўвалася банкаўская карта банка-нерэзідэнта Рэспублікі Беларусь - вяртанне грашовых сродкаў на асабовы рахунак кліента ажыццяўляецца на працягу 30 (трыццаці) працоўных дзён, з дня падачы заявы.
Дакументы, якія патрэбна падаць для вяртання квіткоў:
- заява (форму заявы можна атрымаць у касе тэатра або спампаваць па спасылцы)
- чэк(і) пра аплату
- квіток(і)
Дадзеныя дакументы можна перадаць у касу тэатра або выслаць на e-mail: theatre@vitebsk.by.


















Комментарии
СПАСИБО!
Добавить комментарий