Надзея РАДЗІМАВА
Артыстка

Усміхайцеся! Усё будзе добра. Любы канец - гэта пачатак чагосьці новага. Тэатр - гэта мы!
БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 16 чэрвеня 2006 года ў горадзе Лагойску Мінскай вобласці.
З лістапада 2024 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
У 2025 годзе закончыла Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў.
Займаецца ў народным тэатры-студыі сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанка.
РОЛІ Ў РЭПЕРТУРЫ
- Служка Каралевы («Беласнежка і сем гномаў» паводле казкі братоў Грым «Беласнежка»)
- Танцорка («Асенні rock'n'roll» паводле п'есы М.Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца»)
- Шэрая Шыйка («Шэрая Шыйка» В.Ткачова паводле аднайменнага апавядання Д.Маміна-Сібірака)
- Казачніца («Сіўка-Бурка» Я.Тарасава)
- Лялечка («Агнявы Леў» А.Кружнова)
- Каця («Тытанавая ведзьма» У.Альхоўскай)
- Цень («Тытанавая ведзьма» У.Альхоўскай)
- Флорэнс («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
- Варона («Лясное сяброўства» А.Замкоўскага)
- Луіза («Восем закаханых жанчын» па п'есе Р.Тама «Восем жанчын»)
Занятая ў масавых сцэнах спектакля «Несцерка» В.Вольскага.


















Добавить комментарий