НЕСЦЕРКА

 

12+

Віталь Вольскі.

Камедыя на 3-ы дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера - 18 мая 1941 года.
Капітальнае аднаўленне – кастрычнік 2006 года.


Гэты спектакль пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі, беларускага Хаджы Насрэдзіна, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Такі ўжо чалавек Несцерка! Сюжэт камедыі  пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгод, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

...Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась кахае Насту, дачку ганчара Мацея. Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста - Шкаляра. І тут на дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка.  Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце Шкаляра, ашукаць Суддзю, «адправіць» жаніха-прайдзісвета ў «замежныя краіны» і ўрэшце схіліць непахісную Мальвіну да шлюбу Насты з Юрасём.

У свой час праз гэты спектакль прайшлі ўсе артысты Коласаўскага тэатра. У 2021 годзе коласаўскаму «Несцерку» споўнілася 80 год.


Пастаноўка Навума ЛОЙТАРА, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Сцэнаграфія і касцюмы Ліпы КРОЛЯ.
Музыка Ісаака ЛЮБАНА, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.


Рэжысёр аднаўлення Віталь БАРКОЎСКІ, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Мастак аднаўлення Пятро АНАШЧАНКА.
Мастакі па касцюмах Ніна БАБРОВІЧ і Пятро АНАШЧАНКА.
Музычная рэдакцыя Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Мікалай ПАДАЛЯК.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

НЕСЦЕРКА - Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны

МАЛЬВІНА - Раіса ГРЫБОВІЧ

НАСТА - Ульяна АЦЯСАВА

ЮРАСЬ -

ШКАЛЯР САМАХВАЛЬСКІ - Яўген БЕРАСНЕЎ

ПАН БАРАНОЎСКІ Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ПЕРШЫ ШЛЯХЦЮК Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ДРУГІ ШЛЯХЦЮК -

СУДДЗЯ - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ЖОНКА СУДДЗІ -

МАЦЕЙ - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны

СВАХА Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ГАЙДУКІ - Міхаіл АСАНАЎ, Аляксей АНІСЕНЯ

ПЕРШЫ ПАН - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

ДРУГІ ПАН - Раман ВОЛАТ

СКАМАРОХ - Цімур ЖУСУПАЎ

СЛУГА ПАНА БАРАНОЎСКАГА - Аляксей АНІСЕНЯ

МЯДЗВЕДЗЬ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

У масавых сцэнах занятыя артысты тэатра.


Працягласць спектакля - 3 гадзіны з двума антрактамі.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Фестывалі:

- Міжнародны тэатральны фестываль памяці Ф.Волкава (Яраслаўль, Расія, 2006)


Публікацыі:

1. «Несцерка» назаўжды!» В.Чайкоўскай. - «Звязда». - 18.05.2011.
2. «Ён спарадзіў «Несцерку»  Ю.Іваноўскага. – «Віцьбічы». - 12.01.2016. (Чытаць)
3. «Як гідрасамалёт ратаваў «Несцерку» Ю.Іваноўскага. - «Культура». - 21.05.2016.
4. 
У «Несцеркі» - юбілей! Знакамітаму спектаклю, візітоўцы Коласаўскага тэатра, споўнілася 80 год» Ю.Іваноўскага. - «Витебские вести», 21.05.2021. 
5. «Несцерка» адзначае юбілей. 18 мая знакамітаму спектаклю-візітоўцы Коласаўскага тэатра споўнілася 80 гадоў.- «Культура», 22.05.2021. 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X