Генадзь ГАЙДУК

Артыст, вядучы майстар сцэны
Уладальнік медаля Францыска Скарыны

У тэатры абавязкова павінна быць спагада, суперажыванне, саўдзел з боку гледачоў.
Толькі пры гэтай умове спектакль можа адбыцца. Сёння чалавек не хоча працаваць душой, не жадае думаць, лянуецца. Ён эстэтычна закрыты. Звыкліся,
што ёсць дзве кнопкі – «уключыць» і «выключыць». Дзеянне на сцэне глядач адключыць не можа.
У лепшым выпадку ўстане і пойдзе. Зараз тэатр мусіць шукаць новыя формы, новыя падыходы.

У сучаснага гледача выклікаюць цікавасць
сучасныя рэчы. Але не ўсе актуальныя п’есы маладых драматургаў увойдуць у класічны рэпертуар,
хоць яны сёння папулярныя і актыўна ставяцца.

Тэатр – гэта кафедра, з якой можна шмат што сказаць. Гэта дарэчы, калі людзі гатовыя слухаць. І пачуць.

БІЯГРАФІЯ

Нарадзіўся 22 верасня 1959 года ў вёсцы Слабада Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

З 1977 па 1979 год навучаўся ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.

З 1980 па 1984 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1984 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Шагал («Шагал… Шагал…» паводле п'есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
– Айбаліт («Доктар Айбаліт» па матывах кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66»)
– Зюзя-Зімавіца («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)

– Пата Дулі («Каралева прыгажосці з Лінэна» М.Мак-Донаха)
Благае («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
Турын, слуга Лісэа («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
Іван Іванавіч Нюхін («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)
мужчына Мамі («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
Шлёма («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Дзед («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)
- Ягор Севяр’янавіч («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Сцёпкава каханне»)
- дзядзька Ягор («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Бяспальцы»)
- Міністр («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
- Дзядуля, Цесць («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы»)
- Флойд Шпінэль («Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі»)
- Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка)
- Гары Трэвар, Баптыста («Цалуй мяне, Кэт!» паводле лібрэта С. і Б. Співак)
- Мацей («Несцерка» В.Вольскага)
- Бацька Олівера («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
-Замухрышкін Псой Стахіч («Вытанчаны падман» па п'есе М.Гогаля
«Гульцы
»)
- Станцыйны наглядчык («Дзеці.Вёрсты») А.Казюханава паводле творчасці Я.Коласа)
-Люты («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)

УЗНАГАРОДЫ

2001 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2006 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». 

2012 - медаль Францыска Скарыны.

2016 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

- Гайдук, Скамарох («Несцерка» В.Вольскага)
– Адуванчык («Радавыя» А.Дударава)
– Блэз («Блэз» К.Манье)
– Освальд («Грахі бацькоў» Г.Ібсена)
– Малодшы («Дацкая гісторыя» паводле казкі Х.-К.Андэрсена «Агіднае качанё»)
– Пеця Трафімаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава)
- Хаім Суцін («Мадам Боншанс» У.Драздова)
дон Алонса («Непрыступная сеньёра» Лопэ дэ Вегі) 
– Брэд Вінер («Дарагая Памэла Кронкі!» Дж.Патрыка) 
– Пракоп Свірыдавіч («За двума зайцамі» М.Старыцкага)
– Кот («Фламенка» В.Маслюка) 
– Косма («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
– Павел («Аднакласнікі» Ю.Куліка)
– Іаан («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай) 
– Вучань («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
– Альберт («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара)
– Гаспадар («Я буду Зоркай!» паводле п'есы С.Кавалёва «Шлях да Бэтлеема»)
– Сёмы муж, Восьмы муж, Дзявяты муж («Візіт дамы» паводле п'есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
– Максім («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
– Крывы («Леанарда ?» Э.Флізара)
– Віктар («Восеньская саната» І.Бергмана)
– Капітан («Вясёлы Роджэр» Д.Салімзянава)
– спадар Ламадон («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Эрык Ларсен («Загадкавыя варыяцыі» Э.-Э.Шмітта)
Сэмуэл («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка)
– Рычард («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
селянін Зянон («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
- Хуткі («Песні ваўка» В.Паніна)
– Толя («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
– Барыс Алегавіч («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)
Клоўн («Смяротны нумар» А.Антонава)
Абломаў, Мядзведзь, 2-я галава Змея Гарыныча, Манах («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
Жэронт («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
– Трахім Сініца («Жарты» («Прымакi» Янкi Купалы)

ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Созерцательный зевака Геннадий Гайдук» Р.Шырокавай. - «Віцьбічы», 02.12.1994.
2. «Генадзь Гайдук: «Тэатр – гэта само жыццё» А.Алімавай. - «Витебский проспект»,
24.09.2009.
3.  «Геннадий Гайдук» Т.Катовіч. - «Вечерний Витебск». –
08.04.2000.
4. «Генадзь Гайдук: «Не хачу ўвесь час варыць капусту» М.Лялькінай. -
«Народнае слова». – 22.09.2009.

 

ГАЛЕРЭЯ


Флойд Шпінэль
(«Каханне і падаткі»)


Цесць
(«Дом на мяжы»)

 


Дзядуля
(«Дом на мяжы»)


Дзед
(«Бальніца на краі свету»)
 


Ягор Севяр’янавіч
(«Яшчэ раз пра каханне»)

Пата Дулі
(«Каралева прыгажосці з Лінэна»
)

 

Шагал
(«Шагал... Шагал...»
)


Іван Іванавіч Нюхін

Смешныя людзі»)

 


Благае
(«Доктар філасофіі»
)

Жэронт
(«Хітрыкі Скапэна»
)

 

Шлёма
(«Сымон-музыка»
)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X