СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ
12+
Антон Чэхаў.
Іграем Чэхава.
Камедыя на 2-е дзеі
па аднаактовых п’есах «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова».
Іван Іванавіч Нюхін – сапраўдны муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.
Юбілей банка – справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч, з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын, займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна, то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай, то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!..
Памешчык Іван Васільевіч Ломаў прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова, каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне. І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Пераклад п’ес і песень на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Фестывалі
- XXIV Міжнародны тэатральны фестываль «Меліхаўская вясна» (Меліхава, Расія, 2024)
Публікацыі
1. «Смех скрозь слёзы» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Смешныя людзі» паводле аднаактовых п'ес-жартаў Антона Чэхава). - «Культура», 25-31.08.2018. (Чытаць)
Камедыя «Смешныя людзі»
на XXIV Міжнародны тэатральны фестываль «Меліхаўская вясна» (Меліхава, Расія, 2024)



















Добавить комментарий