Раіса ГРЫБОВІЧ

Артыстка, вядучы майстар сцэны

Расчынена заслона -
І смейся альбо плач.
Асудзіць ці палюбіць -
Суддзя і цар - глядач...

І пляск апладысментаў
Твой ап’яняе слых,
Хоць шчырых кампліментаў
Пачуць не ад ўсіх...

Іграй, акцёр, іграй!
Сэрца ўсім кранай!
Радасць усім нясі,
Боль сваёй душы...

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 1 студзеня 1961 года ў вёсцы Каменка Мендыгарынскага раёна Кустанайскай вобласці, Рэспубліка Казахстан.

З 1979 па 1981 год навучалася ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.

З 1982 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 1984 па 1988 год навучалася ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (Масква, Расія).

 

 

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага)
–Барабуля («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)
-Другая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
–Воблачка, бабуля Агапа («Агнявы Леў» А.Кружнова)
–Настасся Фёдараўна Мярчуткіна («Смешныя людзі» па аднаактовых п'есах
А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)

Хава («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
-Маці Сярогі («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Бяспальцы»)
-Фёкла Кузоўнікава («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Восенню»)
-міс Пэціктан («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена)
- Вівіян Трэчмэн («Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі»)
- Дачка («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» А.Курэйчыка)
- Кабета («Дзеці.Вёрсты» А.Казюханава паводле творчасці Я.Коласа)
- Мачаха («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)

Занятая ў спектаклі «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня».

УЗНАГАРОДЫ

2006 Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2010 - ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны».

2011 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

2013 - спецыяльны дыплом «За яскравы вобраз маці Дзімона ў спектаклі «Ліфт» на X Маскоўскім міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «Славянский венец» (Масква, Расія).

2016 Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Куліна («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча) 
– Мар’я Антонаўна («Рэвізор» М.Гогаля) 
– Генэндл («Тайбелэ і яе дэман» І.Б.Зінгера, І.Фрыдмана) 
– Даратэя («Прыгоды вандроўнага рыцара» Л.Рублеўскай) 
– Аляўціна Вітольдаўна («І нас пацалуе світанак» В.Острава) 
– Прастакова («Недарасць» Д.Фанвізіна) 
– Ураге («Тузы» У.Відмера) 
– Маці, Русалка («Сон на кургане» паводле твораў Янкі Купалы)
сястра Фостэр («Ён. Яна. Акно. Нябожчык» паводле п'есы Р.Куні «№13») 
– Проня, Яўдакія Піліпаўна («За двума зайцамі» М.Старыцкага) 
– Шаблова («Позняе каханне» А.Астроўскага) 
– Рая («Псіхааналітык для псіхааналітыка» Дз.Балыка) 
– Бабка («Ветрагоны» У.Галубка) 
– Глумава («Мудрацы…» паводле п'есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты») 
– маці Дзімона («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– спадарыня Луазо («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Бернарда, Марыя Хасэфа («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
– Вядзьмарка («Макбет» У.Шэкспіра)
- Старая ваўчыца («Песні ваўка» В.Паніна)
– Маладзіца («Жарты» («Конскі партрэт» Л.Родзевіча)
– Цырымоніймайстар («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)

ПУБЛІКАЦЫІ

1. « Раиса Грибович: «Я – целый мир!» А. Алімавай. - «Витебский проспект», 08.12.2005.
2.  «Главная роль – мама…»  А Чуйко. - «Народнае слова», 22.01.2008.
3. «Актрыса-вулкан. Доўгая тэатральная дарога Раісы Грыбовіч» С.Дзядзінкінай. - «Народная газета», 15.02.2011.
4. «Калі вабіць сцэна. Сёння ў Раісы Грыбовіч – бенефіс» Ю.Іваноўскага. - «Віцебскі рабочы», 25.01.2011.
5. «І толькі вочы, пэўна, выдаюць мяне.... Пераўвасабленні Раісы Грыбовіч» Ю.Іваноўскага (да 55-годдзя артысткі). - «Культура» 05.03.2016.

 

ГАЛЕРЭЯ


Вівіян Трэчмэн
(«Каханне і падаткі»)


Мальвіна
(
«Несцерка»)

 

Настасся Фёдараўна Мярчуткіна
(
«Смешныя людзі»)


маці Сярогі
(«Яшчэ раз пра каханне»)

 


Фёкла Кузоўнікава
(«Яшчэ раз пра каханне»)

Спектакль «Ваўкалак»

 

Хава
(
«Сымон-музыка»)


Цырымоніймайстар
(«Прыгоды Чыпаліна»)

 

Барабуля
(«Вядзьмарка і Дыназаўрык»)


Воблачка
(«Агнявы Леў»)

 


Другая жучыха
(«Прыгоды Дзюймовачкі»)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X