ДАМЫ І ГУСАРЫ

 

16+

Аляксандр Фрэдра.

Камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 27 сакавіка 2025 года.


У ціхім маёнтку, удалечыні ад высокага свету і шыкоўных дам, адпачываюць закаранелыя бабылі-гусары – маёр, ротмістр, паручнік Эдмунд і капелан. Але спакой будзе для іх нядоўгім, бо ў госці прыязджаюць тры сястры маёра з вельмі інтрыгоўнымі намерамі. Адна з іх хоча выдаць сваю дачку Сафію замуж за брата-маёра, які амаль на сарок гадоў старэйшы за юную красуню. Сафія, у сваю чаргу, закаханая ў Эдмунда. У іх спее план угаварыць маёра пагадзіцца на вяселле, а ў апошні момант падмяніць яго на паручніка.

Лёгкая, вытанчаная, лірычная камедыя напоўнена тонкім гумарам, смешнымі сітуацыямі, бяскрыўднымі інтрыгамі. Артысты-коласаўцы пакажуць гледачам, што такое шляхетнасць і мужнасць, сяброўства і самаахвяраванне, забыты дух рыцарства і гусарства, уменне кахаць і захапляцца жанчынай, а калі трэба – бараніць яе гонар.

У 2025 годзе камедыі знакамітага польскага драматурга Аляксандра Фрэдры споўнілася 200 гадоў.


Пастаноўка, сцэнаграфія і музычнае афармленне Аляксандра БАРМАКА, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Пластыка і харэаграфія Ульяны АЦЯСАВАЙ.
Пераклад на беларускую мову п’есы, вершаў і тэкстаў песень Пятра ЛАМАНА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ І ВЫКАНАЎЦЫ

МАЁРВячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

РОТМІСТР Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

КАПЕЛАН Вадзім АСВЯЦІНСКІ / Раман ВОЛАТ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ЭДМУНД, паручнікАляксей АНІСЕНЯ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ПАНІ АРГАНОВАГаліна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Раіса ГРЫБОВІЧ

ПАНІ ДЫНДАЛЬСКАСвятлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ПАНІ АНЭЛЯУльяна АЦЯСАВА / Святлана СУХАДОЛАВА / Крысціна УЛЬЯНЕНКА

САФІЯ, дачка пані Аргановай Вераніка МАЛАШКЕВІЧ / Дар’я ФРАНЦУЗАВА

ЮЗЯ, пакаёўка пані АргановайАксана СУРВІЛА

ЗУЗЯ, пакаёўка пані Дындальскай – Алёна МЕРКУШАВА / Ніна ОБУХАВА

ФРУЗЯ, пакаёўка пані АнэліУльяна АЦЯСАВА

ГЖЭГАЖ, веставы МаёраТадэвуш КОКШТЫС, народны артыст Беларусі / Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

РЭМБО, веставы РотмістраЯўген БЕРАСНЕЎ / Ілля БЛЫКІН


Працягласць спектакля - 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Навіна на ТРК «Віцебск»

 

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X