БІЯГРАФІЯ
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1934 года ў вёсцы Хоўхлава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
З 1954 па 1958 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс прафесара Дз.Арлова).
З 1958 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.
|
|
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Мацье («Самая жаданая» паводле п’есы С.Гіргеля «Самая-самая» па матывах французскай драматургіі) – Стары, Курыла, Жабрак, дзед Даніла («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Боб («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра («Тры дзікія індычкі ў чаканні кукурузных катахоў»)
- Эд, бабуін («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра («Бог бабуінаў»)
- Качкадзюб («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра («Качкадзюб»)
- Элаіза, трэцяя карова («Звярыныя апавяданні» Д.Нігра («Чаканне»)
- Князь («Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага)
|
УЗНАГАРОДЫ
1955 - Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
1966 - Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
1974 - ганаровае званне «Заслужаны артыст БССР».
1976 - Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.
1984 - ганаровае званне «Народны артыст БССР».
1986 - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. - ордэн «Знак Пашаны».
1987 - медаль «Ветэран працы». - дыплом Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Прыбалтыйская тэатральная вясна» (Вільнюс, Літва) за ролю Гастрыта ў спектаклі «Вечар».
2004 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
2010 - Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
2011 - Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
2014 - прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка».
2016 - ордэн Францыска Скарыны.
2019 - Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2019 - дыплом «За таленавітае жыццё ў мастацтве і выкананне роляў Старога - Курылы - Жабрака - Дзеда Данілы ў спектаклі «Сымон-музыка» на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі (Бабруйск, 2019).
Узнагароджаны прэміяй імя Ігната Буйніцкага Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
|
|
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
На коласаўскай сцэне сыграў больш за 150 роляў.
– Другі шляхцюк («Несцерка» В.Вольскага) – Марат («Мой бедны Марат» А.Арбузава) – Дыдзіс («Ветрык, вей!» Я.Райніса) – Вартавы («Шостае ліпеня» М.Шатрова) – Труфальдзіна («Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні) – Благае («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) – Касінскі («Званы Віцебска» Ул.Караткевіча) – Угараў («Правінцыйныя анекдоты» А.Вампілава) – Гаспадар, Яўмень («Жарты» («Конскі партрэт» Л.Родзевіча, «Мікітаў лапаць» М.Чарота) – Жабрак («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа) – Мячоткін («Летась у Чулімску» А.Вампілава) – Сюч («Тэлевізійныя перашкоды» К.Сакані) – Жамгуліс («Клеменс» К.Саі) – Расплюеў («Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна) – Шаргаёў («Парог» А.Дударава) – Гастрыт («Вечар» А.Дударава) – Салянік («Радавыя» А.Дударава) – Эўгеніюш («Танга» С.Мрожака) – Ютка Казубоўскі («Вежа» А.Дударава, У.Някляева) – Жалтухін («Касатка» А.Талстога) – Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля) – Тарас («Тарас на Парнасе» С.Кавалёва) – Блазен («Кароль Лір» У.Шэкспіра) – Гаук Шэндарф («Рэцэпт Макропуласа» К.Чапека) – Качкароў («Жаніцьба» М.Гогаля) – Грэм’ё («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра) – Капулеці («Чума на вашы дзве сям’і» Г.Горына) – Доктар («Бацька» А.Стрындберга) – Сыракваш («Плошча Перамогі» А.Паповай) – Зганарэль («Лекар мімаволі» Ж.Б.Мальера) – арцыбіскуп Іосіф III («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука) – Суэцін, Саульчанка («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч) – Круціцкі («Мудрацы…» паводле п’есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты») – Стары («Бездань» паводле п’есы Р.Брэдберы «Чыкагская бездань») – бурмістр Юстын («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
РОЛІ Ў КІНО
- «Палеская хроніка» («Подых навальніцы», 1982) - «Новая зямля» (1982) - эпізод - Яўхім («Знак бяды», 1986) - «Чырвоны востраў» (1991) - эпізод - Станіслаў Іосіфавіч («Маленькі баец», 1998) - Іосіф Станіслававіч («Зорка Венера», 2000) - пан Хлапніцкі («Талаш», 2011) - Аператар («Нядзеля ў жаночай лазні», 2005) - Цімафей Паўлавіч («Фабрыка мараў», 2004)
- «Круіз на кані» - эпізод
- «На зыходзе дня» - эпізод
|
ПУБЛІКАЦЫІ
1. Кокштыс Тадэвуш Антонавіч.– Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т./ пад агул.рэд. А.В.Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т.1. – С.530-531.
2. «Чалавек з ружжом. Тадэвуш Кокштыс у спектаклі «Шостае ліпеня» М.Дзяшкевіча. - «ЛіМ», 25.06.1971. 3. «Шлях да прызнання» І.Вашкевіча. - «Віцебскі рабочы». - 06.03.1971 4. «Акцёру не хапае пяшчоты…» С.Дашкевіч. - «Віцебскі рабочы», 01.11.1994. 5. «І адкрыўся цуд пераўвасаблення» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы», 01.11.1994. 6. «Загадка, таямніца, цуд. Тадэвушу Кокштысу - 60 год» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 09.11.1994. 7. «Нам патрэбны ідэал» Т.Пастэрнак. - «Народнае слова». – 29.10.1994. 8. «Чалавек, цікавы сам сабе» Л.Грамыка. - «Мастацтва», 2005, №6, с.30–33. 9. «Я не стаміўся пазнаваць і здзіўляцца» А.Алімавай. - «Витебский проспект», 17.11.2005. 10. «Каб дыхаць свежым паветрам...» Н.Конахавай. - «Віцьбічы», 21.03.2009. 11. «Пакуты ўзнясення» Т.Кокштыса. - «Літаратура і мастацтва», 20.11.2009. (Чытаць) 12. «Нясцерпная вабнасць быцця» Т.Катовіч. - «Мастацтва», 2009, №12 (321). (Адрэдагавана Т.Кокштысам). (Чытаць) 13. «55 гадоў у Коласаўскім тэатры» Г.Каржанеўскага. - «Віцебскі кур’ер», 21.02. 2013, №7 (152). 14. «Вы не ролю сыгралі, а лёс…» Амплітуда жыцця Тадэвуша Кокштыса» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 25.10. 2014. (Чытаць) 15. «Служыць тэатру, адзінаму ў жыцці» В.Сянькова. - «Вечерний Витебск», 06.11.2014.
16. «Зачараванасць яго майстэрствам» В.Сянькова. - «Віцьбічы», 2.11.2019. (Чытаць)
|
Добавить комментарий