Святлана ЖУКОЎСКАЯ
Артыстка, вядучы майстар сцэны
Уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка»
Ёсць рэчы, з’явы нашмат больш важныя, чым слава і вядомасць.
Гэта вялікадушнасць – уменне палюбіць педагога-рэжысёра, ролю. Не палюбіш – ніколі не сыграеш.
І поўная зала, якая стаіла дыханне. Гэта момант ісціны, дзеля якога выходзіш на сцэну. Быццам споведзь…
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Тэкстор Тэксэль («Я вольны!» паводле рамана А.Натомб «Касметыка ворага»)
– спадарыня Драга («Доктар філософіі» Б.Нушыча)
– Шанэль («Восем закаханых жанчын» па п’есе Р.Тама «Восем жанчын»)
- Цешча («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака («Дом на мяжы»)
- Ізольда, Вялікая Чараўніца-Кошка («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)
- Мачаха («Папялушка» Т.Габэ паводле творчасці Ш.Пэро)
- Ліля Канстанцінаўна («Пёс Белага вострава» А.Дударава)
- Галіна Сяргееўна («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
- Дырэктар каледжа («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
- Кабета («Дзеці. Вёрсты» А.Казюханава паводле творчасці Якуба Коласа)
- Старая Качка («Шэрая Шыйка» В.Ткачова паводле аднайменнага апавядання Д.Маміна-Сібірака)
- Верасень («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)
- Доктар («Выбар» А.Дударава)
- Яна («Асенні rock’n’roll» па п'есе М.Хейфеца «Rock’n’roll на захадзе сонца»)
- Кабета з вёскі Лясіны («Сотнікаў» В.Быкава паводле аднайменнай аповесці)
Занятая ў спектаклі «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня», у музычна-паэтычных вечарах «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…», «Не искушай меня без нужды…», «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...», «Музыкальный вернисаж», у музычным вечары «Душевный разговор», у масавых сцэнах спектакля «Несцерка» В.Вольскага.
Ініцыятар і пастаноўшчык музычна-паэтычных вечароў і спектакляў:
– «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…», прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
– «Не искушай меня без нужды…»
– «Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...»
– «Калісь глядзеў на сонца я...» - аповяд пра Максіма Багдановіча
– «Я счастлива теперь…»
- вечар памяці «Акцёр пакідае часцінку душы...», прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра (2015)
- «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» (музычны вечар)
- «Душевный разговор»
- «Музыкальный вернисаж»
БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 25 мая 1962 года ў вёсцы Арцішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1977 па 1981 год навучалася ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.
З 1982 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 1984 па 1988 год навучалася ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (курс народнай артысткі СССР Э.Быстрыцкай) (Масква, Расія).
УЗНАГАРОДЫ
1991 - дыплом Саюза тэатральных дзеячаў БССР за выкананне ролі Суэніты ў спектаклі «14 чырвоных хацінак» А.Платонава
1995 - дыплом лаўрэата Рэспубліканскага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Спяваюць акцёры тэатра і кіно», прысвечанага 50-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
1997 - дыплом лаўрэата II Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Музыка і тэатр»
1999 - дыплом за ролю Варвары ў спектаклі «Варвара і яе блудны муж» на Рэспубліканскім тэатральным фестывалі «Маладзечанская сакавіца»
2000 - Гран-пры Рэспубліканскага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Спяваюць акцёры драматычнага тэатра і кіно»
2006 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
2010 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
2012 - прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка»
2017 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь
МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Наташа («Вярніце бабулю» В.Мхітарана)
– Васіліса («Дарога з чорнага царства» А.Вербеца)
– Алка («Чужы» Л.Ніканенкі)
– Алёнушка («Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч)
– Каця («Маскоўскія канікулы» А.Кузняцова)
– Любушка («Ах, які пасаж!» У.Салагуба, П.Фёдарава)
– Маслячок («Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна)
– Аліна («Парог» А.Дударава)
– Бучкіна («Жаночы стол у паляўнічай зале» В.Мярэжкі)
– Наста («Несцерка» В.Вольскага)
– Луіза («Каварства і любоў» Ф.Шылера)
– Суэніта («14 чырвоных хацінак» А.Платонава)
– Пэпіта («Блэз» К.Манье)
– Верачка («Верачка» А.Макаёнка)
– Адэля («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча)
– Кошка («Кошчын дом» С.Маршака)
– Рэгана («Кароль Лір» У.Шэкспіра)
– Эліна («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны)
– Феліса («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны)
– Гелі («Ветразі» паводле аповесці А.Грына «Пунсовыя ветразі»)
– Сільвія («Бабскія плёткі» К.Гальдоні)
– спадарыня Мальер («Здурнелы Журдэн» М.Булгакава)
– Люсіль Журдэн («Здурнелы Журдэн» М.Булгакава)
– Варвара («Варвара і яе блудны муж» Г.Марчука)
– Катарына («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра)
– жонка Грынкевіча («Вераб’іная ноч» паводле пралога да рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
– Генэндэль («Тайбеле і яе дэман» І.Б.Зінгера, І.Фрыдмана)
– Маша («...Таму што люблю...» А.Паповай)
– Джэйн («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса)
– Разаліна («Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына)
– Качка («Дацкая гісторыя» паводле казкі Х.-К.Андэрсена «Агіднае качанё»)
– Каралёва («І нас пацалуе світанак» В.Острава)
– Джэнкінс («Тузы» У.Відмера)
– Жытніца («Прыгоды вандроўнага рыцара» Л.Рублеўскай)
– Пралеска («Прыгоды вандроўнага рыцара» Л.Рублеўскай)
– Геба («Тарас на Парнасе» С.Кавалёва)
– Русалка («Сон на кургане» паводле творчасці Янкі Купалы)
– жонка Янкі Купалы («Сон на кургане» паводле творчасці Янкі Купалы)
– Люся («Адэлаіда» Ж.Унгарда)
– Анэля («Стрэл у тумане» паводле аповесці В.Быкава «У тумане»)
– місіс Уіллі («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» паводле п'есы Р.Куні «№13»)
– Бона («Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
– Марціна («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера)
– Цэйтл («Памінальная малітва» Р.Горына)
– Вера Андрэеўна («Псіхааналітык для псіхааналітыка» Дз.Балыка)
– Ганна («Васа» М.Горкага)
– Таццяна («Аднакласнікі» Ю.Куліка)
– Свацця («Ветрагоны» У.Галубка)
– Класная дама («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
– Аграфена Кандрацьеўна («Банкрут» А.Астроўскага)
– Ганна («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– Жанчына («Дажыць да прэм'еры» М.Рудкоўскага)
– Графіня («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– місіс Чэйзан («Гаральд і Мод» К.Хігінса)
– місіс Пэдзі («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка)
– Людміла Сяргееўна («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)
– Даміцэля («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы)
– Галіна Іванаўна («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
– Сэлья, служанка Нісы («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
– Атаманша («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Першая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
- Другая апавядальніца («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Сцёпкава каханне»)
Была занятая ў музычна-паэтычным вечары «Я счастлива теперь...», у музычным вечары «Хто цябе выдумаў...» Песні кіно» (прыма Эльвіра Пятроўна).
ПУБЛІКАЦЫІ
1. «Должна же в актрисе быть какая-то загадка» А.Бабарыка. - «Витебский курьер». - Октябрь 1997 года.
2. «Укрощение укротителя? Или превратности любви?» Т.Катовіч. - «Вечерний Брест». - Май 1998 года.
3. «Дзве «Варвары» ў коласаўцаў» А.Бабарыка. - «Віцебскі рабочы», 23.03.1999.
4. «За журавлём...» Н.Коноховай. - «Витьбичи». - 04.06.2002.
5. «Смутная пані ў вясёлым убранні» А.Алімавай. - «Витебский проспект», 26.05.2005.
6. «Аб’яднаныя сцэнай і каханнем» Ю.Іваноўскага. - «Віцебскі рабочы», 14.11.2006.
7. «Романтика романса» Л.Клемят. - «Витебский проспект». - Март 2011 года.
8. «Спасибо, что погрустили со мной...» Л.Ивченко. - «Віцебскі рабочы». - Март 2011 года.
9. «Признание» Т.Соловьёвой. - «Витебский проспект». - 03.03.2011.
10. «Светлана Жуковская. Галерея» Т.Котович. - «Витебский курьер». - Март 2012 года.
11. «Слушать сердце» В.Дашкевич. - «Витебский проспект». - Май 2012 года.
12. «На крыльях музыки и творчества» Л.Ивченко. - «Віцебскі рабочы», 24.05.2012.
13. «Людзі прыдумалі зорку...» С.Дашкевіч. - «Літаратура і мастацтва», 25.05.2012.
14. «Светлана Жуковская: «Мой Голливуд – в Витебске» Т.Пастернак. - «Народнае слова», 26.05.2012.
15. «Мой Галівуд – тут!» М.Пятровай. - «Віцьбічы». – 26.05.2012.
16. «Благословение творчеством» Г.Корженевского. - «Витебский курьер», 21.06.2012.
17. «Дарога да самой сябе» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы», 03.06.2017. (Чытаць)
ГАЛЕРЭЯ
Спектакль «Ваўкалак»
Шанэль («Восем закаханых жанчын»)
спадарыня Драга («Доктар філасофіі»)
Другая апавядальніца («Яшчэ раз пра каханне»)
Тэкстор Тэксэль («Я вольны!»)
Даміцэля («Жарты»)
Сэлья («Дурнічка»)
Музычна-паэтычныя вечары
Галіна Іванаўна («Леаніды не вернуцца на зямлю»)
Добавить комментарий