ДВАНАЦЦАЦЬ МЕСЯЦАЎ
0+
Алесь Замкоўскі.
Чароўная казка
паводле творчасці Самуіла Маршака.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 23 снежня 2022 года.
А ці ведаеце вы, што перад новым годам збіраюцца ў лесе каля чароўнага вогнішча дванаццаць месяцаў? Кажуць, што была адна дзяўчынка, якая на яве бачыла іх усіх разам... А навошта яна пайшла ў лес перад навагодняй ноччу? Мачаха выгнала яе з дому і сказала не вяртацца без падснежнікаў, першых вясновых кветак, якія захацела ў якасці падарунка ў першы дзень новага года адна капрызная Прынцэса.
Класічная казка «Дванаццаць месяцаў» пра тое, што багацце чалавека – не ў грошах ці ўладзе. Багацце чалавека – гэта добрае сэрца, чыстае сумленне, светлая душа, працавітасць. І такім людзям, як і галоўнай гераіне спектакля, сама прырода прыходзіць на дапамогу і стварае сапраўдныя цуды.
Пастаноўка і сцэнаграфія Андрэя ЖЫГУРА.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ПАДЧАРКА - Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК / Таццяна РОГАТ
МАЧАХА - Раіса ГРЫБОВІЧ / Валянціна БАГДАНАВА
ДАЧКА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ТАТА - Пятро ЛАМАН
ПРЫНЦЭСА - Паліна КРАШЭЎСКАЯ / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
СТАРЭЙШАЯ ФРЭЙЛІНА - Наталля АЛАДКА / Ульяна АЦЯСАВА
МАЛАДАЯ ФРЭЙЛІНА - Алена ШАРЭПЧАНКА
ГЕНЕРАЛ - Міхаіл АСАНАЎ / Юрый ЦВІРКА
СТУДЗЕНЬ - Міхаіл АСАНАЎ / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ЛЮТЫ - Антон БАРАНОЎСКІ / Генадзь ГАЙДУК
СНЕЖАНЬ - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
САКАВІК - Яўген БЕРАСНЕЎ / Дзмітрый КАВАЛЕНКА
КРАСАВІК - Аляксей АНІСЕНЯ
МАЙ - Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ / ДзмІтрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ЧЭРВЕНЬ - Герман ДЫМАРЭЦКІ
ЛІПЕНЬ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
ЖНІВЕНЬ - Арцём БЛАХІН / ДзмІтрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ВЕРАСЕНЬ - Святлана ЖУКОЎСКАЯ
КАСТРЫЧНІК - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Вольга КУЛЯШОВА
ЛІСТАПАД - Вольга КУЛЯШОВА / Тамара СКВАРЦОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Спектакль вядзе Кацярына МУРАЎЁВА.
Працягласць спектакля - 1 гадзіна.

Добавить комментарий