Пятро ЛАМАН

 

Артыст, вядучы майстар сцэны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Уладальнік медаля Францыска Скарыны

Я шчаслівы, што ўжо больш за 45 гадоў працую ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа – тэатры еўрапейскага ўзроўню. І так было заўсёды, пачынаючы з «Несцеркі», дзе я сыграў спачатку Юрася, потым Мацея і, нарэшце, галоўнага героя. Аднойчы нават паспрабаваў сябе ў ролі Шкаляра.

Калі прыйшоў у тэатр у 1971 годзе і ўпершыню пабачыў «Уладу цемры», яна ўразіла мяне да глыбіні душы сваім пранікненнем у народнае жыццё нашага краю. Талстой не проста гучаў на роднай нам мове, гэта быў спектакль пра Беларусь і беларусаў. Пра гэта нават казалі пры абмеркаванні на калегіі Міністэрства культуры СССР.

Тэатр свой еўрапейскі ўзровень ніколі не губляў. Такія спектаклі, як «Званы Віцебска», «Клеменс», «Сымон-музыка» былі падзеямі ў тэатральным жыцці рэспублікі. І гэта вызначала высокі статус тэатра. І як апошняе пацверджанне гэтаму – міжнародны фестываль «LUDI», які адбыўся ў Арле ў чэрвені 2016-га, дзе коласаўцы адным спектаклем «Пахавайце мяне за плінтусам» атрымалі перамогу ў чатырох намінацыях. Ніводнаму іншаму калектыву такое не ўдалося. Я ўпэўнены, што ў нас вельмі моцная трупа і выдатная мастацкая частка.


РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Несцерка («Несцерка» В.Вольскага)
– Сіма, муж Сойкі («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
– Ратавальнік («Агнявы Леў» А.Кружнова)

- Дзед («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
- Венклер («Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» па п’есе Ф.Саган «Скрыпкі часам»)
- Ваўкалак («Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»)
- Другі мытнік («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака («Дом на мяжы»)
- Другі сусед («Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» паводле аднайменнага апавядання Г.Г.Маркеса)
- Кароль («Папялушка» Т.Габэ паводле творчасці Ш.Пэро)
- Уэлер Марцін («Гульня ў джын» Д.Л.Коўбэрна)
- Тата («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)
- Глоў Міхаіл Аляксандравіч («Вытанчаны падман» па п’есе М.Гогаля «Гульцы»)
- Курбатаў («Выбар» А.Дударава)
- Рымас Альбертавіч Паціс («Саня, Ваня, з імі Рымас» У.Гуркіна)
- Беральд («Нібыта хворы» Ж.-Б.Мальера)
- Спадар дэ Бонфуа («Нібыта хворы» Ж.-Б.Мальера)
- Рэктар («Нібыта хворы» Ж.-Б.Мальера)
- Карла («Залаты ключык» А.Талстога)
- Першы магільшчык («Гамлет» У.Шэкспіра)
- Пётра Качан, стараста вёскі Лясіны («Сотнікаў» В.Быкава паводле аднайменнай аповесці)
- Галоўны паляўнічы («Беласнежка і сем гномаў» паводле казкі братоў Грым «Беласнежка»)
- Гжэгаж («Дамы і гусары» А.Фрэдры)
- Трыфун («Нечаканая радня» па п'есе Б.Нушыча «Засмучаная радня»)


БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 11 ліпеня 1949 года ў вёсцы Маласельцы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1967 па 1971 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс У.Маланкіна).

З 1971 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 2024 года ўваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.


УЗНАГАРОДЫ

2006 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

2009 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»

2011 - Грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь

2016 - медаль Францыска Скарыны

2016 - спецыяльны прыз журы «Лепшая мужчынская роля другога плану» на Міжнародным фестывалі монаспектакляў і спектакляў малых формаў «LUDI» (Арол, Расія) за ролю Дзеда ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам»

2023 - дыплом «Лепшы акцёрскі дуэт» (разам з Анжалікай Баркоўскай) на VII Міжнародным тэатральным фестывалі «Пагаворым пра любоў...» (Навашахцінск, Расія) за ролю Уэлера Марціна ў спектаклі «Гульня ў джын»

2025 - ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь»


АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Юрась («Несцерка» В.Вольскага) 
– Джакелі («Не трывожся, мама!» Н.Думбадзе)
– Марцыян Ропат («Званы Віцебска» Ул.Караткевіча)
– Скалнас («Клеменс» К.Саі)
– Жан («Фрэкен Юлія» А.Стрындберга)
– Радзівіл Руды («Чорная нявеста» А.Дударава)
– Краузэ («Тузы» У.Відмера)
– Бураў («Стрэл у тумане» паводле аповесці В.Быкава «У тумане»)
– Пясняр («Сон на кургане» паводле творчасці Янкі Купалы)
– Ураднік («Памінальная малітва» Р.Горына) 
– Стары («Вар’яцкае танга кахання» С.Шэпарда)
– Туравец («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
– Рагвалод («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай)
– Парабковіч, Сівакоў («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч)
– Гаспадар («Вельмі простая гісторыя» М.Ладо) 
– Федзя («Я чакаю сапраўднага мужчыну» паводле п'есы Э.Радзінскага «Прыемная жанчына з кветкай і вокнамі на поўнач»)
– Настаўнік («Візіт дамы» па п'есе Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
– Эдуард («Парадоксы пачуццяў» С.Сергіенкі)
– дзед Пятро («Дзівосы ў навагоднім лесе» Д.Галубецкага) 
– інспектар Бернар («Гаральд і Мод» К.Хігінса)
– беларускі шляхціц Багдан Роскаш («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– сіньёр Мантэкі («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
– Аргант («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
– Максім Кутас («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы)
- Паліцэйскі («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)
– кум Гарбуз («Прыгоды Чыпаліна» А.Бадуліна, А.Чутко)
– Актаўё («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
- Піліп Цюрын, дзед Севяр’ян («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Восенню», «Сцёпкава каханне»)
- Арнольд Груніён («Каханне і падаткі» па п’есе У.В.Зандта, Д.Мілмар «Секс, каханне і падаткі»)
- Аляксандр Васільевіч («Метро» А.Савухі)
- Першы («Метро» А.Савухі)


ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Галерэя партрэтаў коласаўскіх акцёраў. Пятро Ламан» Т.Катовіч. - «Вечерний Витебск». – 02.03.2000.
2. «Клікаць чалавека ў чалавеку…» М.Лялькінай. - «Народнае слова». – 20.07.2009. (Чытаць)
3. «Як Несцерка «стаў» Купалам» С.Дашкевіч. - «Культура», 18–24.07.2009. (Чытаць)
4. «Зерне» ролі. Пётр Ламан: аб’ёмы ўспрымання ад Юрася да Дзеда» Ю.Іваноўскага. - «Культура», 04.10.2014.
5. «Сцэну працай не лічу, бо атрымліваю ад яе задавальненне» Ю.Іваноўскага. Да 70-годдзя з дня нараджэння Пятра Ламана. - Літаратура і мастацтва, № 29, 26.07.2021.


ГАЛЕРЭЯ


Несцерка («Несцерка»)


Ваўкалак («Ваўкалак»)


Венклер («Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва»)


муж Сойкі («Доктар філасофіі»)


Арнольд Груніён («Каханне і падаткі»)


Піліп Цюрын («Яшчэ раз пра каханне»)


Актаўё («Дурнічка»)


Аргант («Хітрыкі Скапэна»)


кум Гарбуз («Прыгоды Чыпаліна»)


Паліцэйскі («Пэппі»)

Добавить комментарий

Положение

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X