АГНЯВЫ ЛЕЎ

 

0+

Андрэй Кружноў.

Музычная казка.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 3 мая 2018 года.


Дзецям заўсёды хочацца адкрыць для сябе нешта новае і нават забароненае дарослымі. Але ці заўсёды гэта бяспечна?

У нашай музычнай гісторыі малыя гарэзнікі Санечка і Лялечка сустракаюцца з каварнымі агнявымі фокуснікамі – маэстра Дымуча і Іскрай. Падчас небяспечнай гульні дзеці з дапамогай чароўных запалак выклікаюць Агнявога Льва. Спачатку ён здаецца мілым і прыгожым, але паступова ператвараецца ў вялізнага пражэрлівага драпежніка, здольнага з’есці і цацкі, і мэблю, і цэлы дом.

На дапамогу дзецям ляцяць бабуля Агапа, фея Дажджу і Воблачка. Але сапраўды дапамагчы і стрымаць раз’юшанага Агнявога Льва здольны толькі мужны Ратавальнік, які арганізуе цэлую каманду, каб зладзіць з бядой.

Насычаны песнямі, танцамі, спецэфектамі і фокусамі, спектакль «Агнявы Леў», безумоўна, зацікавіць юных гледачоў, а таксама яшчэ раз нагадае правілы пажарнай бяспекі.


Пастаноўка Вячаслава ГРУШОВА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка Яўгена ЛУК’ЯНАВА.
Сцэнічная рэдакцыя і пераклад п’есы на беларускую мову, тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

САНЕЧКА - Аляксей АНІСЕНЯ / Антон БАРАНОЎСКІ

ЛЯЛЕЧКА - Аліна АСТРАШАБ / Надзея РАДЗІМАВАСвятлана СУХАДОЛАВА

БАБУЛЯ АГАПА - Раіса ГРЫБОВІЧ / Ніна ОБУХАВА

МАЭСТРА ДЫМУЧА - Вадзім АСВЯЦІНСКІ / Даніла КАТОВІЧ

ІСКРА - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

АГНЯВЫ ЛЕЎ - Міхаіл АСАНАЎ / Раман ВОЛАТ

ФЕЯ ДАЖДЖУ - Валянціна БАГДАНАВА / Зінаіда ГУРБО

ВОБЛАЧКА - Раіса ГРЫБОВІЧ / Вольга КУЛЯШОВА

РАТАВАЛЬНІК - Раман ВОЛАТ / Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь


Працягласць спектакля - 50 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X