Ніна ОБУХАВА

Артыстка, вядучы майстар сцэны

Сапраўдны Тэатр – гэта ДОМ, пад дахам якога суіснуюць ўсемагчымыя накірункі і жанры,
ад меладрамы – да фарсу, ці… да тэатра абсурду,
ад шчымлівай шчырасці – да гратэскавага існавання. Тут усё мае права быць і развівацца, але толькі
ў атмасферы любові, і ніяк па-іншаму. А «Любоў –
гэта павага, узаемаразуменне і пяшчота» (А.Рэрых).
Без гэтага тэатр – халодны жоўты камень з белымі калонамі. Думаю, што трэба трымацца за тое,
што яднае, аб’ядноўвае, а гэта – магчымасць быць
у прафесіі, у ТЭАТРЫ і немагчымасць быць без яго.

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 22 жніўня 1974 года ў горадзе Віцебску.

З 1998 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 1998 па 2003 год навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (акцёрскае майстэрства).

З 2012 па 2016 год навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (рэжысура драмы).

Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.

 

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Ала Верас («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
– Сняжана («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)
- Козачка («Як воўк мамай быў» В.Ткачова)

- маці Цвыркунка, Казявачка («Казявачка» Т.Уфімцавай)
- Бабуля Агапа («Агнявы Леў» А.Кружнова)
- Віялета («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)
- Еўдакія («Пёс Белага вострава» А.Дударава)
- шаптуха Аўдоцця («Чароўны хлопчык» А.Замкоўскага)
- Джулія («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)

Прымае ўдзел у музычна-паэтычным вечары «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз...».
 

ПАСТАНОЎКІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

 «Казявачка» Т.Уфімцавай
«Самая жаданая» паводле п'есы С.Гіргеля «Самая-самая» паводле французскай драматургіі
- «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага

УЗНАГАРОДЫ

2010 – Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

2018 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

 

АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Масляк («Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна)
– Кітаянка («Дацкая гісторыя
» паводле казкі Х.-К.Андэрсена «Агіднае качанё»)
– Палаг’я («Кацігарошак» В.Маслюка)
– Паліксена («Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага)
– Вара («Вішнёвы сад» А.Чэхава)
– Кікімара («Старамодныя цуды» Л.Усцінава)
– Сядзеліца («Вецер-забаўнік» Ю.Браварнага)
– Нікаладзе («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п'есы
У.Набокава «Падзея»)
– Маша («Чайка» А.Чэхава)
– Наталля («Васа» М.Горкага)
– Варона («Нельга нам без сябра» С.Казлова)
– Жаклін («О-ля-ля!» («Вось табе і Ганна!») М.Камалеці)
– Элен Дзюкас («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара) 
– Маша («Мудрацы…» паводле п’есы А.Астроўскага «На ўсякага мудраца даволі прастаты»)
– Ребэка («Леанарда ?» Э.Флізара)
– Ева («Восеньская саната» І.Бергмана)
– Ангустыяс («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
– Бэці («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
– Даўганогая («Песні ваўка» В.Паніна)
- Маці, Галіна Сяргееўна («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
– Бібліятэкарка, дачка Бабы Ягі, Мілка («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына)
– Марыя, жонка Сцяпана («Цень думкі нашай...» паводле твораў Ф.Аляхновіча)

- Жанчына («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)
- Марыя («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
- Фока («Матылёк... Матылёк...» А.Нікалаі)

МІНУЛЫЯ ПАСТАНОЎКІ

– «Цень думкі нашай...» паводле твораў Ф.Аляхновіча

ПУБЛІКАЦЫІ

1. «Театр – это свет, который согревает душу и освещает путь» Г.Каржанеўскага. - «Витебский курьер», 25.08.2011.

ГАЛЕРЭЯ


Жанчына
(«Бальніца на краі свету»)

Ала Верас
(«Пазычанае шчасце»)

 


Маці
(«Пахавайце мяне за плінтусам»)


П’еро
(Вечар памяці да 100-годдзя
народнай артысткі БССР Зінаіды Канапелькі)

 
Сняжана
(«Вядзьмарка і Дыназаўрык»)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X