ГАМЛЕТ

 

16+

Уільям Шэкспір.

Трагічная балада пра прынца Дацкага
на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 18 красавіка 2024 года на выездзе, 30 ліпеня 2024 на вялікай сцэне тэатра.


«Гамлет» актуальны заўсёды. Межы дабра і зла, барацьба за ўладу і філасофскія роздумы пра жыццё, чысціня і бруд пачуццяў... Самыя розныя тэмы гарманічна спалучаюцца ў самай вядомай п’есе Уільяма Шэкспір, якая больш за 400 год ставіцца на сцэнах усяго свету.

Неверагодна напружаная па сюжэце гісторыя пра маладога прынца Дацкага, які помсціць за смерць бацькі. Ён жадае справядлівасці – ад дзядзькі Клаўдзія, сённяшняга караля, і ад маці Гертруды, якая стала жонкай Клаўдзія, праз два месяцы пасля забойства мужа, бацькі Гамлета. Спектакль задае пытанні, на якія гледачы могуць самі знайсці адказы. Ці сапраўды Гамлет кахае Афелію? Магчыма, здань бацькі прынца – толькі правакатар свайго сына? Гамлет насамрэч звар’яцеў ці з’яўляецца ўдалым маніпулятарам сітуацыі, каб паспяхова ажыццявіць план помсты?

Рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Аляксандр Бармак і артысты Коласаўскага тэатра па-свойму раскрываюць таямніцу Гамлета і прапануюць уласнае разуменне геніяльнай трагедыі, сённяшняе даследаванне сутнасці чалавека.


Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы, музычнае афармленне – Аляксандр БАРМАК, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Пераклад на беларускую мову Юркі ГАЎРУКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ГАМЛЕТ, прынц Дацкі - Антон БАРАНОЎСКІ

КАРОЛЬ КЛАЎДЗІЙ, дзядзька Гамлета - Яўген БЕРАСНЕЎ

КАРАЛЕВА ГЕРТРУДА, маці Гамлета - Святлана СУХАДОЛАВА

ПАЛОНІЙ, дарадца Клаўдзія - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

АФЕЛІЯ, дачка Палонія - Ксенія КАМІНСКАЯ / Дар’я ФРАНЦУЗАВА

ЛАЭРТ, сын Палонія - Цімур ЖУСУПАЎ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ГАРАЦЫА, сябра Гамлета - Міхаіл АСАНАЎ

МАРЦЭЛ / РАЗЭНКРАНЦ - Аляксей АНІСЕНЯ 

БЕРНАРДА / ГІЛЬДЭНСТЭРН - Раман ВОЛАТ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ФРАНСІСКА - Раман ВОЛАТ / Цімур ЖУСУПАЎ

ПЕРШЫ АКЦЁР - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ПЕРШЫ МАГІЛЬШЧЫК - Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны

АКТРЫСА / ДРУГІ МАГІЛЬШЧЫК / СМЕРЦЬ - Ніна ОБУХАВА

ЗДАНЬ БАЦЬКІ ГАМЛЕТА / ДРУГІ АКЦЁР - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

ФАРЦІНБРАС, прынц Нарвежскі - Ілля БЛЫКІН


Працягласць спектакля – 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X