Вадзім АСВЯЦІНСКІ
Артыст
У 1990-м, пад час здымак фiльма «Вайна на заходнiм накiрунку», пазнаёмiўся з народным артыстам СССР Мiхаiлам Аляксандравiчам Ульянавым. На яго пытанне, над чым зараз працую
ў Коласаўскім тэатры, я амаль што з гонарам адказаў: працую над Хлестаковым.
«Ну вось, – сказаў майстра, – у тэатры – Хлестакоў. Тут, у кiно, – таксама неблагая роля».
І дадаў: «Вам, маладым, падаецца, што ўвесь Сусвет круцiцца менавiта вакол вас. Гэтаксама думаў калiсьцi i я. Але гэта ўсе не так – гэта я «кручуся» суткамi ў тэатры, вырашаю надзённыя пытаннi калег-артыстаў з усяго Савецкага Саюза (ён тады кiраваў тэатрам iмя Вахтангава, быў старшынёй СТД СССР), а яшчэ Вярхоўны Савет СССР! Увесь Сусвет будзе круцiцца вакол артыста адзiн раз - тады, калi яго адправяць у апошнi шлях», – падсумаваў майстра…
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Воўк («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)
– сабака Аўва («Доктар Айбаліт» паводле кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66»)
– Мядзведзь («Несцерка» В.Вольскага)
– Першы пан («Несцерка» В.Вольскага)
– Жук-Рагач («Казявачка» Т.Уфімцавай)
– маэстра Дымуча («Агнявы Леў» А.Кружнова)
- Палісмэн («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена)
- Людаед («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле творчасці Ш.Пэро)
- Супрацоўнік банка («Смешныя людзі» па аднаактовых п’есах А.Чэхава («Юбілей»)
- Афіцыянт («Шлюб па-італьянску» па п’есе Э.дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
- Мартан («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)
- Ляснічы («Папялушка» Т.Габэ паводле творчасці Ш.Пэро)
- Капелан у царкве («Гісторыя кахання» паводле аднайменнай аповесці Э.Сігала)
- Швохнеў («Вытанчаны падман» па п'есе М.Гогаля «Гульцы»)
- Ліпень («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)
- Лёша («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
- прафесар Райсэр («Доктар філасофіі» Б.Нушыча)
- Чалавек у чорным («Выбар» А.Дударава)
- Рымас Альбертавіч Паціс («Саня, Ваня, з імі Рымас» У.Гуркіна)
- Дурамар («Залаты ключык» А.Талстога)
- Здань бацькі Гамлета («Гамлет» У.Шэкспіра)
- Другі акцёр («Гамлет» У.Шэкспіра)
- Паліцай Тарасюк («Сотнікаў» В.Быкава паводле аднайменнай аповесці)
БІЯГРАФІЯ
Нарадзіўся 15 лютага 1960 года ў вёсцы Макуты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.
З 1977 па 1981 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1981 па 1993 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 2007 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Валодзька («Трыбунал» А.Макаёнка)
– Афіцыянт («Філумена Мартурана» Э. дэ Філіпа)
– Віцька («Стары дом» А.Казанцава)
– Рыжык, Баравічок («Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна)
– Валерый («Вярніце бабулю» В.Мхітарана)
– Дакутовіч («Паядынак» М.Матукоўскага)
– Адуванчык, Глуханямы, Немец («Радавыя» А.Дударава)
– Лесавік («Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай, Л.Браусевіч)
– Нядзеля («Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава, А.Табакова)
– Скрыпач («Любоў пад вязамі» Ю.О'Ніла)
– Балтазар, Грэгорыа («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
– Косцік («Навагоднія прыгоды з чароўнай скрыначкай» Ю.Куліка, А.Аксіня)
– Шышкін («Мяшчане» М.Горкага)
– Залівака («Мудрамер» М.Матукоўскага)
– Двадцарык («Тры гадзіны на сачыненне» А.Крумера, М.Міхайлава)
– Ягорка («Самазабойца» Н.Эрдмана)
– Лёня («Маскоўскі хор» Л.Петрушэўскай)
– Рэтланд («Генрых VI» У.Шэкспіра)
– Славік («Кветкі-ягадкі» В.Ткачова)
– Раберта Артура («Цыліндр» Э.дэ Філіпа)
– Алесь («Купальская ноч» Ю.Куліка)
– Франсуа («Загадка дома Верн’е» А.Крысці, Р.Тама)
– Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля)
– Певень («Кошчын дом» С.Маршака)
– Пераверзеў («Плошча Перамогі» А.Паповай)
– Бусел («Афрыка» Л.Пранчака)
– Артадокс («Памінальная малітва» Р.Горына)
– Прадстаўнік НКУС («Млын» А.Дударава)
– Мніх («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
– Агент («Ветрагоны» У.Галубка)
– Жаўнер («Я буду Зоркай!» па п’есе С.Кавалёва «Шлях да Бэтлеема»)
– Вася («Шышок» А.Аляксандрава)
– Сляпыя («Візіт дамы» паводле п'есы Ф.Дзюрэнмата «Візіт старой дамы»)
– гарадскі прарок Іллюк («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– Шэры («Песні ваўка» В.Паніна)
- Клоўн («Смяротны нумар» А.Антонава)
- Васіль Сямёнавіч («Гісторыя двух сабак» Я.Конева)
- сябра Івана («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Раскас»)
РОЛІ Ў КІНО
– Аляксей («Звон адыходзячага лета», 1979)
- «Дзяржаўная граніца» (Фільм 2-і «Мірнае лета 21-га…», 1981) - эпізод
- «Палігон» (1982) - эпізод),
- Васількоў, ад’ютант Чумакова («Вайна на заходнім накірунку», 1990)
- «Наш чалавек у Сан-Рэма» (1990) - эпізод
- Незнаёмец («Яблык поўні», 2009)
- «Сапраўднае жыццё» (2010) - эпізод
- Ігар Раманавіч («Сямейны дэтэктыў», 2012)
- «Міракль пра Шагала» (2013) - эпізод
- «Першае каханне» (2013) - эпізод
- «Шагал – Малевіч» (2013) - эпізод
- участковы Васіль Іванавіч («Водар шыпшыны», 2014)
- Башмакоў («Мухтар. Новы след», 12-я серыя «Рука дапамогі», 2016)
- Янка Купала («Код нацыі», 2017)
ГАЛЕРЭЯ
гарадскі прарок Іллюк («Хрыстос прызямліўся ў Гародні»)
маэстра Дымуча («Агнявы Леў»)
Грэгорыа («Рамэа і Джульета»)
Воўк («Вядзьмарка і Дыназаўрык»)
Добавить комментарий