КАЗЯВАЧКА
0+
Таццяна Уфімцава.
Вершаваная казка для самых маленькіх.
Камерная сцэна.
Прэм’ера – 29 мая 2014 года.
Вас называюць бездапаможным баязліўцам? Зусім не значыць, што гэта праўда. Можа, проста не знайшоўся добры сябра, які паверыць у вас і пабачыць, які вы смелы і знаходлівы.
Сумна сядзець Цвыркунку дома і без перапынку вучыцца граць на скрыпачцы, бо на вуліцы весела гуляюць Павучок, Аса ды Матылёк. Але што рабіць – Маму трэба слухацца. Нечакана ўсё змяняецца, калі праз акно ў пакой залятае Казявачка, за якой гоніцца агідны Жук-Рагач. Цвыркунок робіць мужны ўчынак: абараняе новую сяброўку, а потым разам яны ідуць гуляць. Але гэта яшчэ не канец гісторыі… Глядзіце спектакль і даведаецеся, хто такая Казявачка і як пазмагаюцца сябры са злосным, хітрым Жуком. Сябры разам абавязкова перамогуць любое зло – у гэтым няма сумневу!
Пастаноўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне Ніны ОБУХАВАЙ.
Кампазітар песні Алена ПЕЛЕ (ЯЎНЕВІЧ).
Пераклад п’есы на беларускую мову Генадзя ГАЙДУКА, уладальніка медаля Францыска Скарыны.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
КАЗЯВАЧКА - Ніна ОБУХАВА / Алёна ЧЫСТАБАЕВА
ЦВЫРКУНОК - Аляксей АНІСЕНЯ
МАЦІ ЦВЫРКУНКА - Ніна ОБУХАВА / Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ЖУК-РАГАЧ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
ПАВУЧОК - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Добавить комментарий