ВЫБАР

 

12+

Аляксей Дудараў.

Драма на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 3 і 8 кастрычніка 2023 года.


На што вы гатовы, каб выратаваць жыццё іншага? А калі гэта блізкі вам чалавек? А калі невядомы хлопчык – і выбар трэба рабіць зараз, імгненна?

На вучэннях вадзіцель танка, радавы Мікалай Шабуня рэзка збочвае з дарогі, бо нечакана перад машынай невядома адкуль аказваецца хлопчык. Шабуня і яго таварышы – радавы Андрэй Крынкін і сяржант Сямён Дробаў – ляцяць з абрыву... І гэта толькі пачатак спектакля.

Аляксей Дудараў, разам з ім пастановачная група і артысты спектакля, пачынаюць шукаць, усведамляць сапраўднае «я» герояў. Для гэтага «пракручваюць» стужку часу, вяртаюць іх не толькі ў асабістае мінулае, але і ў жывое жыццё, і ў мінулае нашай краіны. Вяртаюць, каб зразумець, ці быў высакародны ўчынак Шабуні гуманным подзвігам, ці можна параўнаць яго з патрыятычным гераізмам воінаў Вялікай Айчыннай вайны, беларускіх партызан, адказных перад сваімі бацькамі і дзецьмі... А можа, трэба было зрабіць больш рацыянальна, як лічыць Дробаў, і не прамяняць адно жыццё на тры? Кожны зможа адказаць сам пасля прагляду спектакля.

Рэжысёр Канстанцін Ганчароў лічыць, што драма «Выбар» распавядзе гледачам пра немагчымасць здзяйснення і прыняцця прамога зла, пра тое, што ў кожнага чалавека свой парог прыняцця вызначальнага рашэння. 


Пастаноўка Канстанціна ГАНЧАРОВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Пластыка і харэаграфія Сяргея ТАЛКАЧА.
Кампазітар Ігар ПЕРАЛЫГІН.
Пераклад тэкстаў песень на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Гукарэжысёр Міхаіл РУДАК.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ДРОБАЎ - Яўген БЕРАСНЕЎ

КРЫНКІН - Ілля БЛЫКІН / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ШАБУНЯ - Аляксей АНІСЕНЯ / Антон БАРАНОЎСКІ

КУРБАТАЎ - Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

КАШЫН - Антон БАРАНОЎСКІ / Раман ВОЛАТ

ІРЫНА - Дар'я ФРАНЦУЗАВА

МАЦІ ДРОБАВА  - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Алена ШАРЭПЧАНКА

ДОКТАР - Валянціна БАГДАНАВА / Святлана ЖУКОЎСКАЯ

АЛЯШКЕВІЧ - Міхаіл АСАНАЎ

ЧАЛАВЕК У ЧОРНЫМ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

МАЦІ ХЛОПЧЫКА - Ульяна АЦЯСАВА / Святлана СУХАДОЛАВА

ХЛОПЧЫКЗахар БЕРАСНЕЎ / Алік ГАНЧАРОЎ


Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Навіна на ТРК «Віцебск»

 

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X