Алена ШАРЭПЧАНКА
Артыстка, вядучы майстар сцэны
Калі б я не была актрысай,
Я была б ...кулісай,
Або сцэнай, або парталам,
Або ўсёй тэатральнай залай.
Роберт Раждзественскі
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Дзіяна («Шукаем тэнара!» К.Людвіга)
– Казачніца («Сіўка-Бурка» Я.Тарасава)
– Снежная каралева («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Ластаўка («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
– Наталля Аляксееўна Шыпучына («Смешныя людзі» па аднаактовых п'есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова»)
– маці Сымона («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа)
- Маладая фрэйліна («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле С.Маршака)
- Мар'я Аляксандраўна Маскалёва («Дзядзечкаў сон» па аднайменнай аповесці Ф.Дастаеўскага)
БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 28 снежня 1972 года ў вёсцы Новыя Вайханы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
З 1989 па 2019 год працавала ў тэатры імя Якуба Коласа.
З 1989 па 1993 год навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
З лістапада 2022 года працуе ў тэатры імя Якуба Коласа.
УЗНАГАРОДЫ
2010 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
2014 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
2016 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Марыся, Адэля («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча)
– бабуля Леапольда («Дзень нараджэння ката Леапольда» А.Хайта)
– Анэля («Плач, саксафон!» І.Сідарука)
– Барбара («Чорная нявеста» А.Дударава)
– Бэла («Шагал…Шагал…» паводле п'есы У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
– Смерць («Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
– Вера («І смех, і слёзы, і Любоў» паводле п'есы У.Набокава «Падзея»)
– Наста («Несцерка» В.Вольскага)
– Кошка («Афрыка» Л.Пранчака)
– Рашэль («Васа» М.Горкага)
– Паўлінка («Дзверы» С.Кавалёва)
– Настасся Галіцкая («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай)
– Чорт («Я буду Зоркай!» паводле п'есы С.Кавалёва «Шлях да Бэтлеема»)
– маці Олі («Шышок» А.Аляксандрава)
– спадарыня Ламадон («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Магдалена («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі)
– Сандра («Глыток чужога віскі» Л.Агулянскага)
– Марына Крывіц («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Ул.Караткевіча)
– сіньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
– Даміцэля («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы)
– Ірына Горава («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
– Нерына («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)
– Соф’я («Апошнія» М.Горкага)
– Клара, служанка Фінэі («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
Добавить комментарий