НІБЫТА ХВОРЫ
16+
Жан-Батыст Мальер.
Камедыя масак на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера – 8 і 9 снежня 2023 года.
Спадар Арган лічыць сябе самым хворым на свеце. Але чым ён хварэе ды ці хворы ўвогуле, ніхто не ведае. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем, патрабуе да сваёй персоны шмат увагі і не супраць патрапіць у вышэйшы свет. Аптэкары і дактары спаўна гэтым карыстаюцца, выпісваюць яму дарагія лекі. Прагная да грошай жонка Беліна хоча завалодаць яго багаццем і аддаць падчарку ў манастыр. Але Арган вырашае па-іншаму: ён збіраецца выдаць дачку за лекара, які будзе яго лячыць задарма. Але Анжаліка закаханая зусім у іншага юнака, і той адказвае ёй узаемнасцю. Служанка Туанэтта бярэцца дапамагчы маладым стаць шчаслівымі. Ці атрымаецца гэта ў яе?..
П’еса Мальера высмейвае фанабэрыстасць, надумлівасць, глупства, прагу да грошай. Рэжысёр, у сваю чаргу, аддае перавагу тэатру ігры, тэатру прадстаўлення, стварае фарсавае відовішча, дзе пераважаюць буфанада і гратэск. Артысты, гэтак жа, як і класічнай камедыі дэль артэ, ствараюць вобразы-маскі. У пэўны момант маскі будуць скінутыя – і глядач убачыць за вобразамі герояў асобы саміх акцёраў.
Пастаноўка і музычнае афармленне Сяргея ТАЛКАЧА.
Сцэнаграфія і касцюмы Алены ІГРУШЫ.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, уладальніка медаля Францыска Скарыны.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
АРГАН - Аляксей АНІСЕНЯ / Яўген БЕРАСНЕЎ
БЕЛІНА - Раіса ГРЫБОВІЧ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
АНЖАЛІКА - Ксенія КАМІНСКАЯ / Дар’я ФРАНЦУЗАВА
ЛУІЗОН / СМЕРЦЬ - Зінаіда ГУРБО
БЕРАЛЬД / СПАДАР дэ БОНФУА / РЭКТАР - Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
КЛЕАНТ / ПОЛІШАНЭЛЬ - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
СПАДАР ДЫЯФУАРУС / ПУРГОН / ПЕРШЫ ДОКТАР - Цімур ЖУСУПАЎ / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ТАМА ДЫЯФУАРУС / ФЛЕРАН / ДРУГІ ДОКТАР - Раман ВОЛАТ
ТУАНЭТТА - Вікторыя ШАМАРДЗІНА
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 40 хвілін з антрактам.
Добавить комментарий