ЗАЛАТЫ КЛЮЧЫК

 

0+

Аляксей Талстой.

Казка.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 22 снежня 2023 года.


«Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» – казка, якую любяць многія пакаленні. Паводле гісторыі італьянскага пісьменніка Карла Калодзі, у 1936 годзе Аляксей Талстой напісаў сваю аповесць пра Бураціна. Гэты персанаж і сёння з’яўляецца адным з любімых дзіцячых герояў.

Шматлікія выпрабаванні чакаюць драўлянага хлопчыка, гарэзлівага, смелага і вельмі-вельмі добрага. Зацікаўлена ідучы па жыццёвай дарозе, Бураціна сустрэнецца з Карабасам і Дурамарам, лісой Алісай і катом Базіліа. Ён будзе вучыцца адрозніваць дабро ад зла, стане верным сябрам і абаронцам для Мальвіны, П’еро і для таты Карла. І канешне, трымаючы ў руках залаты ключык ад мудрай чарапахі Тарцілы, Бураціна абавязкова знойдзе таемныя дзверы. А за імі – невядомы чароўны скарб!

Коласаўскі тэатр запрашае самых юных гледачоў прайсці прыгоды разам з героямі «Залатога ключыка», а дарослых – яшчэ раз успомніць светлыя хвіліны дзяцінства.


Рэжысёр-пастаноўшчык - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Сцэнічная рэдакцыя і пераклад п’есы на беларускую мову, тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Памочнік рэжысёра Кацярына МУРАЎЁВА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

БУРАЦІНА - Аляксей АНІСЕНЯ / Яўген БЕРАСНЕЎ

КАРЛА - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны

ЦВЫРКУН - Ніна ОБУХАВА

ДУРАМАР - Вадзім АСВЯЦІНСКІ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ЛІСА АЛІСА - Святлана СУХАДОЛАВА / Алена ШАРЭПЧАНКА

КОТ БАЗІЛІА - Антон БАРАНОЎСКІ / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

П'ЕРО - Ілля БЛЫКІН

МАЛЬВІНА - Ксенія КАМІНСКАЯ / Аксана СУРВІЛА / Алёна ЧЫСТАБАЕВА

АРТЭМОН - Цімур ЖУСУПАЎ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

КАРАБАС БАРАБАС - Міхаіл АСАНАЎ / Раман ВОЛАТ

ЧАРАПАХА ТАРЦІЛА - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Раіса ГРЫБОВІЧ

ГEРОЛЬДЫ - Ульяна АЦЯСАВА, Дар'я ФРАНЦУЗАВА

ЖАБКІ - Ульяна АЦЯСАВА, Дар'я ФРАНЦУЗАВА


Працягласць спектакля - 1 гадзіна.
 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X