ШЭРАЯ ШЫЙКА
0+
Васіль Ткачоў.
Лірычная казка
паводле аднайменнага апавядання Д.Маміна-Сібірака.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 16 верасня 2022 года.
Прыйшла Восень. Стая качак збіраецца адлятаць на поўдзень, у цёплыя краіны. Маленькая Шэрая Шыйка вельмі чакае гэтай першай у жыцці далёкай вандроўкі. Таму важак Качар і Старая Качка дораць сваёй дачцэ дарослыя крылы. Але здараецца бяда: Шэрая Шыйка абараняе Зайца ад Лісы, і тая раніць ёй крыло. І качачка вымушана застацца на родным возеры на ўсю зіму. Дасведчаны ў жыцці, аптымістычны сябра Заяц, вядома, дапаможа перажыць халады, але ці атрымаецца ўратавацца ад хітрай, галоднай Лісы?.. Няхай юныя гледачы не хвалююцца. Праўду кажуць: у каго смелае, добрае сэрца, таму і прырода дапамагае.
Пранізлівая гісторыя, напоўненая чароўнай музыкай, цудоўнымі песнямі і вершамі, прыгожымі пластычнымі эцюдамі, лірычным настроем, – выдатная нагода для таго, каб схадзіць у тэатр усёй сям’ёй.
Пастаноўка Вячаслава ГРУШОВА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталля ЛАВІЦКАЯ-ЯРМОЛАВА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Харэограф Дзіяна ЮРЧАНКА.
Тэксты песень Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ШЭРАЯ ШЫЙКА - Надзея РАДЗІМАВА / Дар’я ФРАНЦУЗАВА
ЗАЯЦ - Антон БАРАНОЎСКІ / Ілля БЛЫКІН
ЛІСА - Алёна МЕРКУШАВА
КАЧАР - Раман ВОЛАТ / Міхаіл АСАНАЎ
СТАРАЯ КАЧКА - Валянціна БАГДАНАВА / Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Вольга КУЛЯШОВА
ВОСЕНЬ, ЗІМА, ВЯСНА - Вераніка МАЛАШКЕВІЧ / Алёна МЕРКУШАВА / Аксана СУРВІЛА / Святлана СУХАДОЛАВА
Працягласць спектакля – 1 гадзіна.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Навіна на тэлеканале «Віцебск» (12.10.2022).



















Добавить комментарий