Валянціна БАГДАНАВА

 

Артыстка, вядучы майстар сцэны

Я не ведаю нічога лепшага, больш складанага і цікавага, чым чалавек. Ён – усё.
Максім Горкі

Я люблю людзей. Проста за тое, што яны – людзі. Жыву для людзей, усёй сваёй дабрынёй жыву. І мне вяртаецца напоўніцу. Ад гледачоў, якія падыходзяць пасля спектакляў, плачуць і смяюцца, дзякуюць. Ад калег, якія больш, чым проста сябры. Хочацца, каб мы ўсё ж такі былі адной вялікай сям’ёй.

Сцэна была патрэбна мне заўсёды. І зараз – таксама. Яшчэ ёсць унутраны запас. Веру, што яшчэ змагу рэалізаваць сябе.


БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 28 студзеня 1951 года ў вёсцы Сёміна Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

З 1971 па 1975 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

З 1975 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.


РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Козачка («Як воўк мамай быў» В.Ткачова)
- Маці (
«Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна)
- Другая Панна (
«Несцерка» В.Вольскага)
– Фея Дажджу («Агнявы Леў» А.Кружнова)
- Лідзі («Усе мышы любяць сыр» Д.Урбана)

– Бабуля («Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аднайменнай аповесці П.Санаева)
- Мачаха («Дванаццаць месяцаў» А.Замкоўскага паводле творчасці С.Маршака)

- Старая Качка («Шэрая Шыйка» В.Ткачова паводле аднайменнага апавядання Д.Маміна-Сібірака)
- Доктар («Выбар» А.Дударава)
- Мамі («Восем закаханых жанчын» па п’есе Р.Тама «Восем жанчын»)
- Жонка старасты («Сотнікаў» В.Быкава паводле аднайменнай аповесці)


УЗНАГАРОДЫ

2001 – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2006 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

2019 – Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога)
– Юлька («Чужы» Л.Ніканенкі)
– Віта («І быў дзень…» А.Дударава)
– Баржомі («Вежа» А.Дударава, У.Някляева)
– Пані («І смех і грэх» У.Галубка, Л.Родзевіча)
– Жэня («Блудны муж і яго жонка Варвара» Г.Марчука)
– Жэнька («Пад сонцам» В.Маслюка)
– Таццяна («Любоў па перапісцы» Л.Вашка)
– Люба, цётка Жэня («І смех, і слёзы, і Любоў» па п'есе У.Набокава «Падзея»)
– Паліна Андрэеўна («Чайка» А.Чэхава)
– Шмялёва («Нельга нам без сябра» С.Казлова)
– Феадора («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай)
– Гаспадыня («Вельмі простая гісторыя» М.Ладо)
– Жанна («Маленькі свет» А.Паповай)
– Вядзьмарка («Макбет» У.Шэкспіра)
– Старая Ваўчыца («Песні ваўка» В.Паніна)

- Старая («Бальніца на краі свету» Х.Бойчава)


РОЛІ Ў КІНО

- «Сапраўднае жыццё» (2010) - эпізод
- «Следчы Пратасаў», фільм 3-і «Інквізітар»  (2013) - эпізод


ПУБЛІКАЦЫІ

1.  «Валентина Богданова: Влюблённая в красоту» Р.Широковой. - «Вечерний Витебск», 24.10. 1998. – С.3.
2.  «Мая сцэнічная жонка» В.Дашкевіч. - «Віцьбічы», 29.01. 2011. (Чытаць)
3. «У кожнай ролі – часцінка душы» Ю.Іваноўскага. - «Віцебскі рабочы», 03.03. 2011.


ГАЛЕРЭЯ


Бабуля («Пахавайце мяне за плінтусам»)


Маці («Пазычанае шчасце»)


Фея Дажджу («Агнявы Леў»)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X