КАРА-ЦІЦІ-КАРА (УДОВІН ПАРАХОД)
16+
І.Грэкава, П.Лунгін.
Драма-пераасэнсаванне
па п'есе «Удовін параход».
Камерная сцэна.
Прэм’ера – 2 і 4 ліпеня 2025 года.
Маскоўская камунальная кватэра. Пяць абсалютна розных жанчын. Анфіса, Вольга, Ада, Панька, Капа. Розныя прафесіі, беды, лёсы, праз якія прайшла навала Вялікай Айчыннай вайны, забрала блізкіх людзей... «Удовін параход» – так называюць суседкі сваё агульнае жытло.
Анфіса Громава прысвяціла, ахвяравала сваё жыццё сыну Вадзіму, які нарадзіўся і выхоўваўся ў страшныя гады вайны. Але хлопчыку, а потым і падлетку не падабалася гэтая любоў, ён клікаў маці «яна», ставіўся да яе нібыта да трэцяй асобы. «Яна душыць мяне сваёй любоўю» – яго самае частае выказванне. Калі Анфіса памірае, Вадзім вяртаецца ў камуналку, у халодны пакой, дзе адчувае невыносную адзіноту... І ўсё роўна працягвае вінаваціць маці ў сваіх няшчасцях. Лагодныя суседкі накрываюць стол і на памінках стараюцца расказаць Вадзіму тое, чаго ён не ведаў раней. У юнака з’явіўся шанц паглядзець фільм свайго жыцця, убачыць яго быццам збоку, пераасэнсаваць кожны дзень, кожны свой учынак. Галоўнае пытанне ў тым, ці скарыстаецца ён гэтым шанцам...
Пастаноўка Канстанціна ГАНЧАРОВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Пераклад п’есы і вершаў на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ І ВЫКАНАЎЦЫ
АНФІСА ГРОМАВА - Святлана СУХАДОЛАВА / Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ВАДЗІМ ГРОМАЎ - Аляксей АНІСЕНЯ / Ілля БЛЫКІН
ВОЛЬГА ФЛЁРАВА - Ніна ОБУХАВА
КАПА ГУШЧЫНА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ
АДА УЛЬСКАЯ - Вольга КУЛЯШОВА
ПАНЬКА ЗЫКАВА - Валянціна БАГДАНАВА / Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ФЁДАР ГРОМАЎ, муж Анфісы - Міхаіл АСАНАЎ
ЯЎЛАМПІЯ ЗАХАРАЎНА, загадчыца Дома дзіцяці - Валянціна БАГДАНАВА / Зінаіда ГУРБО
ВАСІЛЬ СЯРГЕЕВІЧ, зампаліт - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
МІКАЛАЙ, сужыцель Панькі - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 35 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Навіна на ТРК «Віцебск»



















Добавить комментарий