ПАЗЫЧАНАЕ ШЧАСЦЕ
12+
Фёдар Палачанін.
Іранічная мілая драма на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм'ера на малой сцэне - красавік 2009 года.
Перанос на вялікую сцэну - 2012 год.
Сакрэт спектакля «Пазычанае шчасце» — у простым сюжэце, які нагадвае гісторыі старых добрых кінамеладрам савецкага часу. І пастаўлены ён у традыцыях старога добрага тэатра: павольная дзея з падрабязным разборам па сцэнах.
Вясковая дзяўчына Ала выпраўляецца ў горад, каб атрымаць адукацыю і стаць настаўніцай. Па дарозе, у цягніку, яна знаёміцца з маладым хлопцам, прыгажунчыкам Валерыем. Паміж імі завязваюцца рамантычныя адносіны. Праз некаторы час Валерый знікае, пакінуўшы Алу ў «цікавым становішчы». Знікае, каб вярнуцца… праз дваццаць гадоў — па асабістым запрашэнні ўласнай дачкі, якую ён ні разу не бачыў, на яе вяселле. Ці зможа Ала дараваць свайму колішняму каханаму, да якога яна захавала свае пачуцці? Ці злучацца яны зноў? На гэтыя пытанні аўтары спектакля прапануюць адказаць гледачу.
Рэжысёр-пастаноўшчык Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Сцэнаграфія і касцюмы Пятра АНАШЧАНКІ.
Музычнае афармленне Алены ЯЎНЕВІЧ.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
АЛА ВЕРАС - Ніна ОБУХАВА
ПЁТР АДАМАВІЧ, яе бацька - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ВАЛЕРЫЙ - Яўген БЕРАСНЕЎ
ЭМКА - Ульяна АЦЯСАВА / Вікторыя ШАМАРДЗІНА
РАІСА ЛАСКІНА - Ульяна АЦЯСАВА / Вольга КУЛЯШОВА
МІХАІЛ ЛАСКІН – Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
АНДРЭЙ, сын Ласкіных - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ВАЛЕРЫЯ, дачка Алы - Алёна ЧЫСТАБАЕВА
МАЦІ - Валянціна БАГДАНАВА
ДЗІЦЯ - Маша ЖУСУПАВА
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 50 хвілін з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі
1. «Беларусы таксама плачуць» А.Алімавай. – «Віцебскі праспект». - 20.05.2010.
2. «Вечары па абмене. Вечар трэці. Меладрама на развітанне» А.Чэчанева. – «Культура». - 29.11.2014.
Добавить комментарий