СОТНІКАЎ
16+
Васіль Быкаў.
Ваенная драма на 2-е дзеі
паводле аднайменнай аповесці.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 10 мая 2024 года.
Люты 1942 года. Беларусь. Вялікая Айчынная вайна. Двое партызан – Барыс Сотнікаў і Мікалай Рыбак – па заданні камандзіра атрада ідуць шукаць правізіі ў бліжэйшыя вёскі. Пасля перастрэлкі з паліцаямі яны трапляюць у палон да фашыстаў. Для хворага, параненага Сотнікава і больш прыстасаванага да жахлівай ваеннай рэальнасці Рыбака ўзнікае маральны выбар. Яны павінны скарыцца перад гітлераўскай машынай або годна змірыцца са смерцю і такім чынам атрымаць незалежнасць ад ворагаў. Вырашыць, ці жыццё каштоўнае само па сабе, ці ўчынкі і прынятыя вырашэнні вызначаюць яго каштоўнасць для сябе і для людзей навокал?
У бесчалавечных абставінах вайны адказаць на пытанне вымушаны не толькі байцы, абавязаныя прысягай перад Радзімай, але і простыя людзі – бацька чырвонаармейца, стараста вёскі Пётра Качан, маці чацвярых дзетак Дзёмчыха, яўрэйская дзяўчынка Бася...
Пастаноўка і музычнае афармленне Канстанціна ГАНЧАРОВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Інсцэніроўка Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
БАРЫС СОТНІКАЎ - Яўген БЕРАСНЕЎ / Цімур ЖУСУПАЎ
МІКАЛАЙ РЫБАК - Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
КАБЕТА З ВЁСКІ ЛЯСІНЫ - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Святлана ЖУКОЎСКАЯ
БАСЯ, яўрэйская дзяўчынка - Вераніка ТРАЯНОЎСКАЯ / Дар’я ФРАНЦУЗАВА
ПЁТРА КАЧАН, стараста вёскі Лясіны - Пятро ЛАМАН, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ЖОНКА СТАРАСТЫ - Валянціна БАГДАНАВА / Вольга КУЛЯШОВА
ДЗЁМЧЫХА - Ніна ОБУХАВА
СЫН ДЗЁМЧЫХІ - Алік ГАНЧАРОЎ
СЛЕДЧЫ ПАРТНОЎ - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ПАЛІЦАЙ ТАРАСЮК - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
ПАЛІЦАЙ СТАСЬ ПІЛІПЁНАК-ГАМАНЮК - Цімур ЖУСУПАЎ
КАТ-ПАЛІЦАЙ БУДЗІЛА - Міхаіл АСАНАЎ
ФАШЫСЦКІ АФІЦЭР - Ілля БЛЫКІН
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.
ФЕСТЫВАЛІ
- Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (2024)
Добавить комментарий