КОТ У БОТАХ

 

0+

Алесь Замкоўскі.

Музычная казка паводле Шарля Пэро.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - 25 снежня 2019 года.

Чароўныя казкі Шарля Пэро кожны ведае з дзяцінства. Артысты-коласаўцы прапануюць сваю сцэнічную версію гэтай цікавай гісторыі.

Прынцэса Элен і малодшы сын млынара Жан закахаліся. Але як бедны паэт і дачка караля могуць быць разам? Да таго ж, Кароль ні на крок не адпускае ад сябе любімую дачку, а ўсё каралеўства трымае ў жаху магутны чараўнік Людаед... Зразумела, што без дапамогі тут не абысціся. І тады з’яўляецца Кот – прыгожы, кемлівы, энергічны! Ён упэўнены, што любая ідэя можа здзейсніцца, варта толькі адкінуць усе страхі і трывогі, не баяцца перамен. Тым больш, калі ўсё робіцца дзеля самага высокага пачуцця – кахання.

Спектакль, напоўнены вясёлымі песнямі-дыялогамі і яскравымі танцамі, прынясе радасць юным гледачам, а дарослых зможа на некаторы час вярнуць у цудоўны свет дзяцінства.


Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Кампазітар Руслан СТАБРОЎСКІ.
Пластыка і харэаграфія Сяргея ТАЛКАЧА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

КОТ - Юрась ЦВІРКА

МІШЭЛЬ, старэйшы брат - Яўген БЕРАСНЕЎ

ФІЛІП, сярэдні брат - Герман ДЫМАРЭЦКІ

ЖАН, малодшы брат - Арцём БЛАХІН / Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ

ПРЫНЦЭСА ЭЛЕН - Алёна ЧЫСТАБАЕВА

КАРОЛЬ - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

МІНІСТР - Генадзь ГАЙДУК / Аляксей АНІСЕНЯ

ЛЮДАЕД - Вадзім АСВЯЦІНСКІ

ПЕРШАЯ ЖНЯЯ - Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ДРУГАЯ ЖНЯЯ - Тамара СКВАРЦОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ТРЭЦЯЯ ЖНЯЯ - Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь

ЧАЦВЁРТАЯ ЖНЯЯ - Зінаіда ГУРБО


Працягласць спектакля - 1 гадзіна.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           

               

 

X