ЯК ВОЎК МАМАЙ БЫЎ

 

0+

Васіль Ткачоў.

Казка-гульня.

Камерная сцэна.

Прэм'ера - 10 снежня 2011 года.
Перанос на камерную сцэну - снежань 2022 года.

Вы думаеце, што ўжо ведаеце сюжэт гэтай казкі дзякуючы вядомаму мультфільму пра тое, як Воўк спачатку знайшоў Цяля сабе на здабычу, а потым стаў для яго самым блізкім і шчырым абаронцам?! Але не спяшайцеся з высновамі! Справа ў тым, што беларускі драматург Васіль Ткачоў прыдумаў сваю гісторыю і ўвёў у казку новых герояў. І кожны з іх – са сваім адметным і вельмі яскравым характарам: какетлівая Лісачка, заўсёды ласы на смачную ежу Дзік і надзвычай чуллівая Козачка. Разам з маленькімі гледачамі яны ствараюць сваю казку. І якой яна атрымаецца ў выніку залежыць ад вас!


Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава ГРУШОВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Тэксты песень Уладзіміра МАЗГО.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ВОЎК - Аляксей АНІСЕНЯ / Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ / Цімур ЖУСУПАЎ

ЦЯЛЯ - Яўген БЕРАСНЕЎ / Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ / Максім РАТОМСКІ

ЛІСА - Вольга КУЛЯШОВА / Таццяна РОГАТ / Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ДЗІК - Герман ДЫМАРЭЦКІ / Юрась ЦВІРКА

КОЗАЧКА - Наталля АЛАДКА / Валянціна БАГДАНАВА / Ніна ОБУХАВА


Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X