ІЛЛЯ РЭПІН. ЗДРАЎНЁЎСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

 

16+

Алесь Замкоўскі.

Драматычны нарыс.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 15 і 16 ліпеня 2023 года на тэрыторыі музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» ў межах XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

У 1892 годзе сусветна вядомы мастак Ілля Рэпін набыў каля Віцебска сядзібу і назваў яе Здраўнёва. Дзвінскія прасторы сталі месцам яго натхнення і адпачынку ад пецярбургскай мітусні. Дзякуючы вялікім творчым намаганням Рэпіна, былая сядзіба Сафіеўка набыла выключны мастацкі выгляд. Ліпавая алея, альтанкі, прыгожая сажалка, горка натуршчыка «Манблан»... Сядзібны дом з зубчастай вежай, пабудаваны па асабістым плане мастака, і зараз здзіўляе многіх чароўнай вытанчанасцю...

Спектакль вяртае гледачоў у пачатак ХХ стагоддзя. Коласаўцы расказваюць пра Іллю Рэпіна і яго сям’ю, пра яго пастаянны ўнутраны творчы неспакой, пра тое, ці можа мастацтва для геніяльнага мастака быць вышэй за ўсе іншыя жыццёвыя каштоўнасці.


Ідэя Ніны ОБУХАВАЙ.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музычнае афармленне Міхаіла РУДАКА.
Памочнік рэжысёра Алена МУРАЎЁВА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБА і ВЫКАНАЎЦЫ

ІЛЛЯ РЭПІН, мастак Яўген БЕРАСНЕЎ

ВЕРА АЛЯКСЕЕЎНА ШАЎЦОВА, жонка Рэпіна - Алена ШАРЭПЧАНКА

ВЕРА РЭПІНА, дачка Рэпіна Вікторыя ШАМАРДЗІНА

НАДЗЕЯ РЭПІНА, дачка Рэпіна  Алёна ЧЫСТАБАЕВА

ЮРЫЙ РЭПІН, сын Рэпіна  Дзмітрый КАВАЛЕНКА

ЯФІМ ВАСІЛЬЕВІЧ РЭПІН, бацька Рэпіна  Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ЦІМАФЕЙ БАДЗЕЙКА, аканом   Юрась ЦВІРКА

СІДАР ШАВУРА, селянін   Цімур ЖУСУПАЎ

СЦЯПАН КРЫВЕНКА, лайбоўнік Антон БАРАНОЎСКІ

АЛЯКСАНДР ВАСІЛЬЕВІЧ ЖЫРКЕВІЧ, сябра Рэпіна   Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

ВУЧАНІЦЫ ІЛЛІ РЭПІНА Ксенія КАМІНСКАЯ; Дар’я ФРАНЦУЗАВА

СЯЛЯНКІ Галіна БУКАЦІНА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь; Раіса ГРЫБОВІЧ; Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь


Працягласць спектакля – 1 гадзіна.

Пастаноўка існуе ў дзвюх версіях - як вандроўка па музею-сядзібе І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» і як спектакль на камернай сцэне тэатра.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

               

 

X