АГНЯВЫ ЛЕЎ
0+
Андрэй Кружноў.
Музычная казка.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 3 мая 2018 года.
Дзецям заўсёды хочацца адкрыць для сябе нешта новае і нават забароненае дарослымі. Але ці заўсёды гэта бяспечна?
У нашай музычнай гісторыі малыя гарэзнікі Санечка і Лялечка сустракаюцца з каварнымі агнявымі фокуснікамі – маэстра Дымуча і Іскрай. Падчас небяспечнай гульні дзеці з дапамогай чароўных запалак выклікаюць Агнявога Льва. Спачатку ён здаецца мілым і прыгожым, але паступова ператвараецца ў вялізнага пражэрлівага драпежніка, здольнага з’есці і цацкі, і мэблю, і цэлы дом.
На дапамогу дзецям ляцяць бабуля Агапа, фея Дажджу і Воблачка. Але сапраўды дапамагчы і стрымаць раз’юшанага Агнявога Льва здольны толькі мужны Ратавальнік, які арганізуе цэлую каманду, каб зладзіць з бядой.
Насычаны песнямі, танцамі, спецэфектамі і фокусамі, спектакль «Агнявы Леў», безумоўна, зацікавіць юных гледачоў, а таксама яшчэ раз нагадае правілы пажарнай бяспекі.
Сцэнічная рэдакцыя, пераклад на беларускую мову, тэксты песень – Алесь ЗАМКОЎСКІ.
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ.
Мастак-пастаноўшчык – Наталля ЛАВІЦКАЯ-ЯРМОЛАВА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Пластыка Яўгена ЛУК’ЯНАВА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
САНЕЧКА |
- |
ЛЯЛЕЧКА | |
БАБУЛЯ АГАПА |
- Ніна ОБУХАВА |
МАЭСТРА ДЫМУЧА | |
ІСКРА |
- Анжаліка БАРКОЎСКАЯ |
АГНЯВЫ ЛЕЎ | |
ФЕЯ ДАЖДЖУ | |
ВОБЛАЧКА | |
РАТАВАЛЬНІК |
Працягласць спектакля - 50 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий