Вячаслаў ГРУШОЎ

Артыст, вядучы майстар сцэны
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

«Мастацтва павінна рухацца супраць сонца» (У.Набокаў).

І смех, і слёзы, і любоў – гэта тое, што павінен выклікаць тэатр у гледача, і толькі ў такім разе ён будзе жыць».

Асноўныя ролі:

– Сяргей («Прахадны бал» Б.Рацэра, У.Канстанцінава) 
– Мухамор («Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна) 
– Дрыгальскі («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча) 
– Фінскі («…Таму што люблю…» А.Паповай)  
Зеет («Пісьменныя» М.Чокэ) 
– Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава) 
– Сцібелеў («Кацярына Іванаўна» Л.Андрэева)
– Дэтэктыў («Ён. Яна. Акно. Нябожчык» Р.Куні)  
– Чудзі («Тузы» У.Відмера) 
– Трашчэйкін («І смех, і слёзы, і Любоў» У.Набокава)
– Дорн («Чайка» А.Чэхава)
– Ён («Фламенка» В.Маслюка) 
– Жалязноў («Васа» М.Горкага)
– Юрый Тураўскі («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай) 
– Джон Валонэ («Перабор» Х.Бергера) 
– Бальшоў («Банкрут» А.Астроўскага) 
– Дварэцкі («Візіт дамы» Ф.Дзюрэнмата)
– Доктар Хофман («Леанарда ?» Э.Флізара) 
– Пашуцін («Што баліць?» Л.Агулянскага) 
– Вус, ювелір («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул.Караткевіча) 
– Лёша («Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева)
– Прышэлец («Я чакаю сапраўднага мужчыну» Э.Радзінскага)
– сеньёр Капулеці («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
– спадар Ламадон («Дыліжанс» В.Кандрусевіча. Па навэле Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– святар айцец Фінеган («Гаральд і Мод» К.Хігінса)
– Палкоўнік («Не пакідай мяне...» А.Дударава)
– Пата Дулі («Каралева прыгажосці з Лінэна» М.Мак-Донаха)

Пастаноўшчык спектакляў:

«Кветкі-ягадкі» В.Ткачова
«Варвара і яе блудны муж» Г.Марчука
«Старамодная камедыя» А.Арбузава
«Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна
«Як воўк мамай быў» В.Ткачова

Вячаслаў Георгіевіч Грушоў працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 1971 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вядучы майстар сцэны (з 1999 года). Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2007 год).

Цікавы характарны акцёр, якому падуладны разнастайны ролевы матэрыял. Вылучаецца высокім прафесіяналізмам, працалюбствам, праяўляе творчую ініцыятыву. Акцёру падуладны самы разнастайны ролевы матэрыял.

У 1998 годзе на фестывалі нямецкамоўнай драматургіі ў Мінску высока ацэнены крытыкай па-майстэрску створаны акцёрам цэнтральны вобраз доктара Зеета ў спектаклі Пісьменныя» М.Чокэ. Вячаслаў Грушоў уклаў у гэту работу багаты жыццёвы і творчы вопыт. У 2005 годзе са спектаклем «Кацярына Іванаўна» Л.Андрэева, дзе акцёр выдатна стварыў яскравы вобраз Сцібелева, выязджаў на Міжнародны тэатральны фестываль у г.Трабзон (Турцыя, май 2005 года).

Вылучаецца ўменнем прааналізаваць п'есу, прапанаваць пастановачныя хады ў рабоце над драматургічным матэрыялам. Выступае ў якасці асістэнта рэжысёра і пастаноўшчыка спектакляў. Пастаноўкі Вячаслава Грушова вызначаюцца глыбокім пранікненнем у сутнасць драматургічнага матэрыялу, уменнем працаваць з пачынаючымі беларускімі аўтарамі. Дакладна ставяцца задачы для кожнага персанажа ў вобразнай структуры  спектакля.

Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Доўгі час працааў у якасці рэжысёра на сцэнічных чытаннях «Школьны тэатр».

За высокія творчыя дасягненні ў 2000 годзе ўзнагароджаны Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Водгукі на творчасць Вячаслава Грушова:

1. Бабарыка А. «Я не люблю сябе…» /А.Бабарыка// Віцебскі рабочы. – 1 лістапада 1997 года.
2. Пастернак Т. Актёр без грима /Т. Пастернак// Народнае слова. – 13 мая 2000 года.
3. Дашкевіч В. Жывы кантакт з залай /В. Дашкевіч// Витебский проспект. – 6 мая 2010 года.
4. Катовіч Т. Быць альбо не быць… разумнейшым за гледачоў? /Т.Катовіч// Культура. – 19-25 лютага 2005 года. – С.10.
5. Іваноўскі Ю. Зразумець праўду пачуццяў /Ю. Іваноўскі// Віцьбічы. – 6 чэрвеня 2015 года.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
            

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка