НЕСЦЕРКА

12+

Віталь Вольскі.

Камедыя на 3-ы дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера - 18 мая 1941 года.
Капітальнае аднаўленне – кастрычнік 2006 года.

Гэты спектакль пра вясёлыя прыгоды бедняка Несцеркі, беларускага Хаджы Насрэдзіна, які валодае невынішчальным аптымізмам, розумам і кемлівасцю. Ён блукае па родным краі, ніколі не маркоціцца і заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу беднаму люду. Такі ўжо чалавек Несцерка! Сюжэт камедыі  пабудаваны паводле матываў беларускіх народных казак. Ён уяўляе сабой шэраг займальных прыгодаў, якія здараюцца з галоўнымі персанажамі.

...Бедны, але сумленны і працавіты хлопец Юрась кахае дачку ганчара Мацея Насту. Дзяўчына адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але маці Насты, строгая і ўладарная кабета Мальвіна прыгледзела для яе іншага жаніха – недарэчнага, смешнага і дурнаватага кар’ерыста - Шкаляра. І тут на дапамогу маладым з’яўляецца Несцерка.  Нямала перашкод яму давядзецца пераадолець: абхітрыць пана, перамагчы ў дыспуце Шкаляра, ашукаць Суддзю, «адправіць» жаніха-прайдзісвета ў «замежныя краіны» і ўрэшце схіліць непахісную Мальвіну да шлюбу Насты з Юрасём.

У свой час праз гэты спектакль прайшлі ўсе артысты Коласаўскага тэатра. У 2016 годзе коласаўскаму «Несцерку» споўнілася 75 год.

Пастаноўка Навума ЛОЙТАРА.
Сцэнаграфія і касцюмы Ліпы КРОЛЯ.
Музыка Ісаака ЛЮБАНА.

Рэжысёр аднаўлення - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь БАРКОЎСКІ.
Мастак аднаўлення Пятро АНАШЧАНКА.
Мастакі па касцюмах - Ніна БАБРОВІЧ і Пятро АНАШЧАНКА.
Музычная рэдакцыя Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Мікалай ПАДАЛЯК.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

НЕСЦЕРКА

- Пятро ЛАМАН

МАЛЬВІНА

- Раіса ГРЫБОВІЧ

НАСТА - Ульяна АЦЯСАВА

ЮРАСЬ

- Арцём БЛАХІН

ШКАЛЯР САМАХВАЛЬСКІ

- Раман САЛАЎЁЎ

ПАН БАРАНОЎСКІ

Аляксандр БАЗУК

СУДДЗЯ

 

- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Вячаслаў ГРУШОЎ
ЖОНКА СУДДЗІ

 

- заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Тамара СКВАРЦОВА
МАЦЕЙ

 

- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Віктар ДАШКЕВІЧ

ПЕРШЫ ШЛЯХЦЮК

- Георгій ЛОЙКА

ДРУГІ ШЛЯХЦЮК

- Юрась ЦВІРКА

У масавых сцэнах занятыя артысты тэатра.

Працягласць спектакля - 3 гадзіны з двума антрактамі.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Фестывалі:

- Міжнародны тэатральны фестываль памяці Ф.Волкава (Яраслаўль, Расія, 2006)

Публікацыі:

1. «Несцерка» назаўжды!» В.Чайкоўскай. - «Звязда». - 18.05.2011.
2. «Ён спарадзіў «Несцерку»  Ю.Іваноўскага. – «Віцьбічы». - 12.01.2016. (Чытаць)
3. «Як гідрасамалёт ратаваў «Несцерку» Ю.Іваноўскага. - «Культура». - 21.05.2016.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка