БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 24 верасня 1952 года ў горадзе Валожыне Мінскай вобласці.
З 1972 па 1976 год навучалася ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1972 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Уваходзіць у склад мастацкага савета тэатра.
Старшыня Віцебскай арганізацыі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, уваходзіць у склад рады Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
|
|
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Мэг Фолан («Каралева прыгажосці з Лінэна» М.Мак-Донаха) – Бабуля («Снежная каралева» Я.Шварца) – Мыш («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна) - Мара Цвіёвіч («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) - Габі («Восем закаханых жанчын» Р.Тама) - Першая апавядальніца («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Сцёпкава каханне») - маці Сымона («Сымон-музыка» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа) - Трэцяя Жняя («Кот у ботах» А.Замкоўскага паводле Шарля Пэро) - Цешча («Дом на мяжы» па п’есах С.Мрожака «Караль» і «Дом на мяжы») - Фея («Папялушка» Т.Габэ паводле Ш.Пэро)
|
УЗНАГАРОДЫ
2001 - ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».
2011 - Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
2015 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
2017 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
|
|
АСНОЎНЫЯ МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Эйке («Свой востраў» Р.Каўгвера) – Мажэйка («Амністыя» М.Матукоўскага) – Валянціна («Летась у Чулімску» А.Вампілава) – Зінуля («Зінуля» А.Гельмана) – Джульета, сіньёра Мантэкі («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра) – Юлька («Адпачынак пасля ранення» В.Кандрацьева) – Маша («…Таму што люблю…» А.Паповай) – Франя («Пакахай мяне, салдацік» паводле аднайменнай аповесці В.Быкава) – сіньёра Капулеці («Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына) – Дзяўчына («Любоўны карагод» А.Шніцлера) – Люці («Люці» А.Дударава) – Адэлаіда («Адэлаіда» Ж.Унгарда) – Смерць («Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча) – Голда («Памінальная малітва» Р.Горына) – Этэр («Млын» А.Дударава) – Еўфрасіння («Крыж Еўфрасінні» І.Масляніцынай) – Нэнсі Валонэ («Перабор» Х.Бергера) – Тамара («Кошкі-мышкі» А.Марданя) – Маці, Тофі («Гэта ўсё яна» А.Іванова) – Пацучыха («Вясёлы Роджэр» Д.Салімзянава) – бабуля Ніны («Белы анёл з чорнымі крыламі» Дз.Балыка) - місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка) - місіс Бэйкер («Дарослыя дзеці» паводле п’есы Л.Герша «Гэтыя вольныя матылькі») – Грыпіна («Жарты») «Мікітаў лапаць» М.Чарота) – Баба Яга («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына) - Прадаўшчыца марозіва («Пэппі». Лібрэта Юлія Кіма паводле твораў Астрыд Ліндгрэн)
|
ПУБЛІКАЦЫІ
1. Ліхачова Таццяна Уладзіміраўна. – Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т./ пад агул.рэд. А.В.Сабалеўскага. – Мінск, 2002. – Т.2. – С.29. 2. «Таня, ісці табе!..» С.Казіміроўскага. - «Літаратура і мастацтва», 11.08.1978. 3. «Драматургія – гэта поліфанічная музыка» М.Манохіна. - «Мастацтва», 1994, №5, с.15–18. 4. «Татьяна Лихачёва: «Без меня моим мальчикам было бы скучно…» Р.Шырокавай. - «Витьбичи», 21.04.1998. 5. «Каб загучала срэбная струна» Ю.Іваноўскага. - «Літаратура і мастацтва», 18.10.2002. 6. «Панк и рок бальзаковского возраста» Т.Карухінай. - «БелГазета», 11.06.2007. 7. «Святло і цень Таццяны Ліхачовай» В.Ждановіч. - «Беларусь». – 2012, №12, с. 46–51. 8. «Актриса, благодарная судьбе» В.Дашкевич. - «Витебский проспект», 11.06.2012.
|
Добавить комментарий