ПАПЯЛУШКА
0+
Тамара Габэ.
Музычная казка для дзяцей і дарослых
паводле Шарля Пэро.
Прэм'ера - 19 снежня 2020 года.
Каб дасягнуць шчасця ў жыцці, трэба быць добрай, сціплай, спагадлівай, чуллівай і, канешне, працавітай. Менавіта такая і ёсць Папялушка, галоўная гераіня аднайменнага спектакля. Яна больш за іншых заслужыла наведаць каралеўскі баль. Папялушка робіць усё магчымае, каб яе злая мачаха і сварлівыя зводныя сёстры былі задаволеныя, але ў падзяку атрымлівае толькі штодзённыя папрокі і пакаранні. Абараніць яе не можа нават родны тата Ляснічы. Але выратаванне ёсць! Хросная Фея і яе вучань Паж! Некалькі яркіх, неверагодных цудаў – і вось Папялушка ў чароўнай сукенцы і крыштальных туфліках едзе на дзівосны баль. Там ціхмяную прыгажуню адразу заўважае Прынц, не разлучаецца з ёй увесь вечар. Узнікае каханне... Але ж на ўзаемнае прызнанне не стае часу... Як вядома, у казцы ўсё скончыцца шчасліва, і згублены крыштальны туфлік дапаможа Папялушцы стаць прынцэсай.
Коласаўскі тэатр прапануе дзецям і дарослым чароўна правесці час на музычным спектаклі, насычаным прыгожымі танцамі і песнямі, атрымаць асалоду ад цудоўнай ігры акцёраў, ад маляўнічых касцюмаў і выразнага мастацкага афармлення.
Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Святланы НАВУМЕНКА.
Сцэнаграфія Юрыя САЛАМОНАВА.
Касцюмы Вікторыя ЦЯ-СЕН.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ПАПЯЛУШКА | |
ФЕЯ |
– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь |
ПАЖ | |
КАРОЛЬ |
– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь |
ПРЫНЦ | |
МАЧАХА | |
ГАРДЭНЗІЯ | |
ЖАВОТА | |
ЛЯСНІЧЫ | |
МІНІСТР АХОВЫ | |
МАРКІЗ ПАДЭТРУА |
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий