ПАХАВАЙЦЕ МЯНЕ ЗА ПЛІНТУСАМ

16+

Паводле аднайменнай аповесці Паўла Санаева.

Трагікамедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера – 22 і 23 лістапада 2013 года.

Аповесць Паўла Санаева «Пахавайце мяне за плінтусам» ад самага першага яе выдання ўвайшла  ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестселераў. У сваёй кнізе аўтар стварыў неверагодна жывыя, шчымлівыя вобразы, якія нікога не пакідаюць абыякавымі.

Гэта аповесць, у якой неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару. Кніга  ўзарвала расійскі кніжны рынак і набыла не проста культавы, а легендарны статус. Яе тыраж склаў больш за паўмільёны экземпляраў, і сёння Павел Санаеў уваходзіць у першую дзясятку самых папулярных сучасных пісьменнікаў Расіі. У 2005 годзе Павел Санаеў атрымаў прэмію «Тэфі». У 2009-м - на экраны выйшаў мастацкі фільм «Пахавайце мяне за плінтусам» (рэжысёр Сяргей Снежкін), дзе ролю жорсткай бабулі сыграла Святлана Кручкова.

Усё прыходзіць у свой час, тады, калі ў гэтым наспявае патрэба. Час нараджае твор, час яго інтэрпрэтуе пад сябе. Наш час – гэта тое, што хвалюе нас тут і цяпер, тое, сярод чаго мы жывем зараз. «Калі ты не можаш нечага змяніць, ператвары гэта ў мастацтва». Каб яно прагучала, каб пачулася, каб настроіла нас на адну хвалю – як мінімум, на хвалю імкнення да светлага ды шчаслівага, да па-людску годнага ў штодзённым, да адчування каштоўнасцяў у «тут і цяпер».

Сцэна для спектакля паводле сучаснага матэрыялу – гэта люстра ці павелічальнае шкло нашай паўсядзённасці, што дапамагае паставіцца да, здаецца, звычайных праяваў жыцця, больш уважліва і аналітычна.

Аповесць Паўла Санаева – аўтабіяграфічная. Аднак у ёй пазнаюцца агульныя праблемы, пытанні, цяжкасці і радасці. Дзяцінства мусіць быць самай светлай часінай. Мусіць, ды толькі ці заўжды яно так? Яшчэ адкрыты свету, ты ўсмоктваеш усё, што прапануе асяроддзе, блізкія. Але пад добразычлівасцю дарослых так часта хаваюцца іншыя матывы. Збольшага, мы самі нават не ўсведамляем, не спрабуем аналізаваць, што кіруе намі ў тым ці іншым дзеянні.

«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

Пераклад Пятра ЛАМАНА.
Інсцэніроўка і пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Валерыя АНІСЕНКІ.
Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя ЖЫГУРА.
Мультымедыйная партытура спектакля Міхаіла ЛАВІЦКАГА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Мастак па святле Яўген КУЛЯШОЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

САША
 
Раман САЛАЎЁЎ
БАБУЛЯ
 
Валянціна БАГДАНАВА
– заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Тамара СКВАРЦОВА

 
ДЗЕД
 
 Пятро ЛАМАН
ЛЁША заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Вячаслаў ГРУШОЎ

 
МАМА
 
Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
Ніна ОБУХАВА

 
ТОЛЯ Генадзь ГАЙДУК
 
ГАЛІНА СЯРГЕЕЎНА Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
Ніна ОБУХАВА

 
ТОНЯ
 
Святлана СУХАДОЛАВА
 

Працягласць спектакля - 2 гадзіны 20 хвілін з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Фестывалі:

- XXI Міжнародны тэатральны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (Бранск, Расія)
- IV Міжнародны тэатральны фестываль «Крынічнае слова» (Архангельск, Расія). Тамара Скварцова ўзнагароджана дыпломам «За псіхалагічную праўду ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы»
- XII Міжнародны тэатральны форум «Залаты Віцязь» (Масква, Расія). Тамара Скварцова ўзнагароджана «Залатым дыпломам»
- III Нацыянальная тэатральная прэмія (Мінск, Беларусь). Раман Салаўёў стаў лаўрэатам у намінацыі «Лепшая акцёрская работа ў спектаклі тэатра драмы»
- VI Міжнародны фестываль камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія, 2016). Тамара Скварцова стала л
аўрэатам у намінацыі «Лепшая жаночая роля» за ролю Бабулі. Пятро Ламан узнагароджаны спецыяльным прызам журы ў намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плану» за ролю Дзеда. Раман Салаўёў узнагароджаны спецыяльным прызам журы ў намінацыі «Надзея сцэны» за ролю Сашы Савельева. Андрэй Жыгур узнагароджаны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Лепшая работа мастака» па версіі маладзёжнага журы.

Публікацыі:

1. «Помогите бабушке» В.Сянькова. – «Витьбичи». - 30.11.2013.
2. «Выше плинтуса» В.Пепеляева. – «СБ-Беларусь сегодня». - 03.12. 2013.
3. «Шчаслівае дзяцінства?» С.Дашкевіч. - «Витебский проспект». – 12.12.2013.
4. «Овации за смелость» С.Галесніка. - «Союз. Беларусь-Россия» (дадатак да «СБ-Беларусь сегодня»). - 12.12.2013.
5. «Алібі» для Бабулі «…за плінтусам» Н.Бунцэвіч. – «Культура». - 21.12.2013.
6. «Вечары па абмене. Вечар першы. Статусны». А.Чэчанева. – «Культура». - 29.11.2014.

Комментарии

сегодня ходили на спектакль очень понравился нам с женой. большое спасибо!!!!!!!!!!

Безумно понравился спектакль....а слова мального мальчика "пахавайце мяне за плинтусам, каб быть зауседы радам з мацi" растрогали, прекрасная игра актеров

Здравствуйте. Подскажите, а когда вновь будет спектакль " Похороните меня за плинтусом?" Очень хочется посмотреть игру актёров, особенно Романа Соловьёва в роли Саши.

Бліжэйшы паказ спектакля «Пахавайце мяне за плінтусам» адбудзецца 12 красавіка, а 19-й гадзіне.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка