Святлана ЖУКОЎСКАЯ

Артыстка, вядучы майстар сцэны
Уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка»

Ёсць рэчы, з’явы нашмат больш важныя, чым слава
і вядомасць.

Гэта вялікадушнасць – уменне палюбіць
педагога-рэжысёра, ролю.
Не палюбіш – ніколі не сыграеш.

І поўная зала, якая стаіла дыханне.
Гэта момант ісціны, дзеля якога выходзіш на сцэну.
Быццам споведзь…

БІЯГРАФІЯ

Нарадзілася 25 мая 1962 года ў вёсцы Арцішы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1977 па 1981 год навучалася ў Гродзенскім культурна-асветніцкім вучылішчы.

З 1982 годы працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 1984 па 1988 год навучалася ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва (курс народнай артысткі СССР Э.Быстрыцкай) (Масква, Расія).

 

РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ

– Даміцэля («Жарты» («Прымакі» Янкі Купалы)
– Галіна Іванаўна («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
– Тэкстор Тэксэль («Я вольны!» паводле рамана А.Натомб «Касметыка ворага»)
– Атаманша («Снежная каралева» Я.Шварца)
– Першая жучыха («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна)
– спадарыня Драга («Доктар філософіі» Б.Нушыча)
– Сэлья, служанка Нісы («Дурнічка» Лопэ дэ Вегі)
– Шанэль («Восем закаханых жанчын» Р.Тама)
- Другая апавядальніца («Яшчэ раз пра каханне» па апавяданнях В.Шукшына («Сцёпкава каханне»)

Ініцыятар і пастаноўшчык (у супольніцтве з артысткай Наталляй Аладкай) шэрагу музычна-паэтычных вечароў і спектакляў:
– «Я счастлива теперь…»
«Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…», прысвечаны памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
«Ты мне сказал: люблю – и верить я готова...»
«Не искушай меня без нужды…»
«Калісь глядзеў на сонца я...» - аповяд пра Максіма Багдановіча

- вечар памяці «Акцёр пакідае часцінку душы...», прысвечаны Міжнароднаму дню тэатра (2015)

УЗНАГАРОДЫ

1991 - дыплом Саюза тэатральных дзеячаў БССР за выкананне ролі Суэніты ў спектаклі «14 чырвоных хацінак».

1995 - дыплом лаўрэата Рэспубліканскага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Спяваюць акцёры тэатра і кіно», прысвечанага 50-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

1997 - дыплом лаўрэата II Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Музыка і тэатр».

1999 - дыплом тэатральнага фестывалю «Маладзечанская сакавіца» за ролю Варвары ў спектаклі «Варвара і яе блудны муж».

2000 - Гран-пры Рэспубліканскага тэлевізійнага музычнага конкурсу «Спяваюць акцёры драматычнага тэатра і кіно».

2006 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

2010 - нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

2012 - прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка».

2017 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

 

 

МІНУЛЫЯ РОЛІ

– Наташа («Вярніце бабулю» В.Мхітарана)
– Васіліса («Дарога з чорнага царства» А.Вербеца)
– Алка («Чужы» Л.Ніканенкі)
– Алёнушка («Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай, Л.Браўсевіч)
– Каця («Маскоўскія канікулы» А.Кузняцова)
– Любушка («Ах, які пасаж!» У.Салагуба, П.Фёдарава)
– Маслячок («Жыла-была Сыраежка» В.Зіміна)
– Аліна («Парог» А.Дударава)
– Бучкіна («Жаночы стол у паляўнічай зале» В.Мярэжкі)
– Наста («Несцерка» В.Вольскага)
– Луіза («Каварства і любоў» Ф.Шылера)
– Суэніта («14 чырвоных хацінак» А.Платонава)
– Пэпіта («Блэз» К.Манье)
– Верачка («Верачка» А.Макаёнка)
– Адэля («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча)
– Кошка («Кошчын дом» С.Маршака)
– Рэгана («Кароль Лір» У.Шэкспіра)
– Эліна, Феліса («І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны)
– Гелі («Ветразі» паводле аповесці А.Грына «Пунсовыя ветразі»)
– Сільвія («Бабскія плёткі» К.Гальдоні)
– спадарыня Мальер, Люсіль Журдэн («Здурнелы Журдэн» М.Булгакава)
– Варвара («Варвара і яе блудны муж» Г.Марчука)
– Катарына («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра) 
– жонка Грынкевіча («Вераб’іная ноч» паводле пралога да рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
– Генэндэль («Тайбеле і яе дэман» І.Б.Зінгера, І.Фрыдмана)
– Маша («...Таму што люблю...» А.Паповай)
– Джэйн («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса) 
– Разаліна («Чума на вашы дзве сям’і» Р.Горына)
– Качка («Дацкая гісторыя» паводле казкі Х.-К.Андэрсена «Агіднае качанё»)
– Каралёва («І нас пацалуе світанак» В.Острава)
– Джэнкінс («Тузы» У.Відмера)
– Жытніца, Пралеска («Прыгоды вандроўнага рыцара» Л.Рублеўскай)
– Геба («Тарас на Парнасе» С.Кавалёва)
– Русалка, жонка Янкі Купалы («Сон на кургане» паводле творчасці Янкі Купалы)
– Люся («Адэлаіда» Ж.Унгарда)
– Анэля («Стрэл у тумане» паводле аповесці В.Быкава
«У тумане»)
– місіс Уіллі («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» паводле п'есы Р.Куні «№13»)
– Бона («Ладдзя роспачы» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча)
– Марціна («Лекар мімаволі» Ж.-Б.Мальера)
– Цэйтл («Памінальная малітва» Р.Горына)
– Вера Андрэеўна («Псіхааналітык для псіхааналітыка» Дз.Балыка) 
– Ганна («Васа» М.Горкага)
– Таццяна («Аднакласнікі» Ю.Куліка)
– Свацця («Ветрагоны» У.Галубка)
– Класная дама («Апошнія сведкі» паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнігі С.Алексіевіч) 
– Аграфена Кандрацьеўна («Банкрут» А.Астроўскага)
– Ганна («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– Жанчына («Дажыць да прэм'еры» М.Рудкоўскага)

– Графіня («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– місіс Чэйзан («Гаральд і Мод» К.Хігінса) 
– місіс Пэдзі («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка)
– Людміла Сяргееўна («Афінскія вечары» П.Гладзіліна)

ПУБЛІКАЦЫІ

1.  «Должна же в актрисе быть какая-то загадка» А.Бабарыка. - «Витебский курьер». - Октябрь 1997 года.
2. «Укрощение укротителя? Или превратности любви?» Т.Катовіч.  - «Вечерний Брест». - Май 1998 года.
3. «Дзве «Варвары» ў коласаўцаў» А.Бабарыка. - «Віцебскі рабочы»,  23.03.1999.
4.  «За журавлём...» Н.Коноховай. - «Витьбичи». - 04.06.2002.
5. «Смутная пані ў вясёлым убранні» А.Алімавай. - «Витебский проспект»,
26.05.2005.
6. «Аб’яднаныя сцэнай і каханнем» Ю.Іваноўскага. - «Віцебскі рабочы», 14.11.2006.
7.  «Романтика романса» Л.Клемят. - «Витебский проспект». - Март 2011 года.
8. «Спасибо, что погрустили со мной...» Л.Ивченко. - «Віцебскі рабочы». - Март 2011 года.
9. «Признание» Т.Соловьёвой. - «Витебский проспект». - 03.03.2011.
10. «Светлана Жуковская. Галерея» Т.Котович. - «Витебский курьер». - Март 2012 года.
11. «Слушать сердце» В.Дашкевич. - «Витебский проспект». - Май 2012 года.
12. 
«На крыльях музыки и творчества» Л.Ивченко. - «Віцебскі рабочы»,  24.05.2012.
13. «Людзі прыдумалі зорку...» С.Дашкевіч. - «Літаратура і мастацтва», 25.05.2012.
14.  «Светлана Жуковская: «Мой Голливуд – в Витебске» Т.Пастернак. - «Народнае слова», 26.05.2012.
15.  «Мой Галівуд – тут!» М.Пятровай. - «Віцьбічы». – 26.05.2012.
16.  «Благословение творчеством» Г.Корженевского. - «Витебский курьер», 21.06.2012.
17. «Дарога да самой сябе» Ю.Іваноўскага. - «Віцьбічы»,  03.06.2017. (Чытаць)

 

ГАЛЕРЭЯ


Шанэль
(«Восем закаханых жанчын»)

 


спадарыня Драга
(«Доктар філасофіі»)

 

Другая апавядальніца
(«Яшчэ раз пра каханне»)

 

Тэкстор Тэксэль
(«Я вольны!»)

Даміцэля
(«Жарты»)

 

Сэлья
(«Дурнічка»)

Музычна-паэтычныя вечары

 

Галіна Іванаўна
(«Леаніды не вернуцца на зямлю»
)

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка