«ТЫ МНЕ СКАЗАЛ: ЛЮБЛЮ - И ВЕРИТЬ Я ГОТОВА...»

12+

Музычна-паэтычны вечар.

Камерная сцэна.

Прэм'ера - кастрычнік 2012 года.

Што можа быць даражэй за каханне? Мы ўсё жыццё памятаем пра першае сваетлае пачуццё, з трапятаннем называем імя чалавека, які адкрыў у нас жаданне ляцець да зор, здзяйсняць самыя вар’яцкія ўчынкі, верыць і жыць. Мы памятаем пакуты і боль растання, але ўсё адно імкнемся кахаць і абавязкова – быць каханымі.

Музычна-паэтычны вечар «Ты мне сказал: люблю! – и верить я готова…» напоўнены вядомымі вершамі і рамансамі. Старадаўнія мелодыі, узвышаныя радкі сплятаюцца ў адзіную споведзь душы. «Но я вас всё-таки люблю…», «Только раз бывают в жизни встречи», «Не пробуждай воспоминаний», «Отцвели хризантемы»… Пушкін і Асадаў, Муса Джаліль і Марыя Пятровых, Хуан Інэс дэ ла Крус і Шандор Пецёфі, і беларускія – Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Анатоль Вярцінскі…

Гучыць каханне, замірае на вуснах і ажывае ў песні, узносіцца да нябёсаў і томіцца ў сэрцы… І нікога не пакідае абыякавым.

Сцэнар і пастаноўка – Наталля АЛАДКА, Святлана ЖУКОЎСКАЯ.
Канцэртмайстар Алена ПАРФЁНАВА.

Выканаўцы – Наталля АЛАДКА, Святлана ЖУКОЎСКАЯ.

Працягласць вечара - 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.

Фота вечара - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка