«КАК Я ЛЮБЛЮ ГЛУБИНУ ТВОИХ ЛАСКОВЫХ ГЛАЗ...»

12+

Музычна-паэтычны вечар.

Камерная сцэна.

Прэм’ера - 2 лістапада 2013 года.

Вялікай Перамозе прысвячаецца.

Гэта не проста музычна-паэтычны вечар, а цэлая паэма пра каханне – у песнях, вершах і лістах.

Уладзімір Смерадзінскі з Херсонскай вобласці і Валянціна Якаўлевіч з Віцебска пазнаёміліся ў Сталінградзе ў маі 1942-га. Ніякія выпрабаванні не змаглі астудзіць агонь іх кахання, і ў 1943 году яны ажаніліся, але вайна развяла, разлучыла… Пачалі ліставацца… Разам закаханыя Уладзімір і Валянціна пражылі 42 гады.

Пасля смерці бацькоў іх дачка Вера Смерадзінская-Гернец выдала книгу – «Письма одной любви». Так патрапілі ваенныя лісты на коласаўскую сцэну, і гісторыя кахання на фоне вогненных, спапяляючых падзей уваскрэсла.

Вядомыя песні 40-50-х артысты і гледачы спяваюць разам – «Тёмная ночь», «Давай закурим», «И где же вы теперь, друзья-однополчане?», «Журавли», «Синий платочек»… І не раз абціраюць слёзы, перахоплівае дыханне, голас… Ад болю, якую пакінула вайна ў сэрцах многіх. Ад радасці за тое, што ўсёпераможнае Каханне – вечнае.

Сцэнар і пастаноўка Наталлі АЛАДКІ, Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Канцэртмайстар Алена ПАРФЁНАВА.
У вечары прымаюць удзел артысты Наталля АЛАДКА, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Юлія КРАШЭЎСКАЯ, Яўген ЛУК’ЯНАЎ, Дзмітрый КАВАЛЕНКА, кіраўнік музычнай часткі Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.
 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка