Я ВОЛЬНЫ!

16+

Паводле рамана Амелі Натомб «Касметыка ворага».

Метафізічны трылер на 1-у дзею.

Камерная сцэна.

Прэм'ера - 21 студзеня 2014 года.

Чаму мы забіваем тое, што больш за ўсё любім? Раз за разам чалавецтва задае сабе гэтае пытанне і не можа знайсці адказу. Свой варыянт прапануе рэжысёр Аляксандр Дольнікаў (Расія, Масква). Спектакль «Я вольны!» – першая ў Беларусі пастаноўка паводле рамана «Касметыка ворага» Амелі Натомб, адной з самых знакамітых на сёння франкамоўных пісьменніц. Яе творы перакладзены больш чым на 30 моў свету.

У парыжскім аэрапорце затрымліваецца рэйс на Барселону. Адзін з пасажыраў, Жэром Ангюст, падрыхтаваўся да доўгага чакання, выцягнуў кнігу, але пачытаць не атрымліваецца. Да яго падсаджваецца нейкі мсье Тэкстор Тэксэль і распачынае непрыемную шчырую размову пра сваё жыццё. Агідныя прызнанні, разважанні пра Бога, прыхаваныя пачуцці… І вядома – каханне, якое мяжуе са смерцю… Слова за словам героі апускаюцца на цёмнае дно чалавечай сутнасці, адчыняюць дзверы, якія, магчыма, і не варта адчыняць…

ТЭКСЭЛЬ. Якое прыхіленне перад сваім я. «Я – гэта я, ніхто і нішто, акрамя мяне. Я – гэта я, значыць я – не крэсла, на якім я сяджу, і не дрэва, на якое я гляджу. Я адрозніваюся ад ўсяго свету». Вось тваё жыццёвае крэда.

ЖЭРОМ. Так, гэта маё крэда.

ТЭКСЭЛЬ. Такія людзі, як ты, навучыліся цудоўна жыць не думаючы. Бо ў жыцці столькі нагодаў для хваляванняў, а тут яшчэ тваё маленькае «я» час ад часу задае непрыемныя пытанні. Навошта думаць? Няхай думаюць іншыя: філосафы, паэты, палітыкі. Так жыць больш зручна.

Куды прывядзе пранікнёны дыялог? Хто такі насамрэч Тэкстор Тэксэль? Ці зможа Жэром Ангюст супрацьстаць яму? Усе пытанні атрымаюць адказы, адпаведныя жанру трылера.

Пераклад Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Інсцэніроўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне і пастаноўка Аляксандра ДОЛЬНІКАВА (Расія, Масква).
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ЖЭРОМ АНГЮСТ

- Георгій ЛОЙКА

ТЭКСТОР ТЭКСЭЛЬ

- Святлана ЖУКОЎСКАЯ

Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка