АСЕННІ ROCK'N'ROLL

12+

Па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца».

Міні-серыял для мужчыны і жанчыны.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 20 сакавіка 2020 года.

Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адно аднаго. Ці сапраўды гэта так?

…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…

І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Што іх чакае? Дарога разам ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?

Дзеянне можа адбывацца дзе заўгодна, у любой краіне, а час дзеяння – нашыя дні.

П’есы рускамоўнага драматурга з Ізраіля Міхаіла Хейфеца ідуць сёння ў многіх тэатрах Расіі і Украіны, рэжысёры добра ведаюць аўтара і любяць яго творы за гумар і жывыя дыялогі.

Гэтая камедыйная гісторыя як непасрэдны пасыл гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці блізкую душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, – было б жаданне!

У спектаклі шмат музыкі, класічны рок-н-рол танчаць як маладыя выканаўцы, так і артысты сталага веку.

Пераклад Васіля ТКАЧОВА.
Пастаноўка і музычнае афармленне – Аляксандр ДОЛЬНІКАЎ (Масква).
Мастак-пастаноўшчык – Наталля ЛАВІЦКАЯ-ЯРМОЛАВА.
Пластыка і харэаграфія – Дзіяна ЮРЧАНКА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ЁН

- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Вячаслаў ГРУШОЎ

ЯНА

- Наталля АЛАДКА

ТАНЦОР

- Аляксандр КАЗЛОЎ
ТАНЦОРКА

- Дар’я ФРАНЦУЗАВА

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Комментарии

Хочу от души поздравить Славу Грушова с юбилеем! Слава хороший человек, рыбак, отец. Может быть, я не вовремя, но моля душа летит в Витебск! Поздравляю!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка