Яўген БЕРАСНЕЎ

Артыст, вядучы майстар сцэны

«Любоў у тэатры: для мяне – гэта, па-першае, любоў да сцэны. Людзі, закаханыя ў сцэну – звар’яцелыя людзі і гэтае вар’яцтва невылечнае. Па-другое – гэта любоў да партнёраў, з якімі працуеш ва «ўлонні любові». Не будзеш любіць партнёраў, не чакай ад іх узаемнасці, - гэта як «пяцелька – кручочак». А па-трэцяе, любоў да гледача: каб нешта атрымаць ад іх, неабходна ім нешта аддаць. Ты ім – любоў, а яны табе сваю любоў у выглядзе апладысментаў.
І смех, і слёзы ў тэатры – гэта наша жыццё на сцэне, а дакладней, пражыванне лёсаў нашых герояў на сцэне. Калі ты ў жыцці паўсядзённым не выплакаў ні слязінкі, то на сцэне твой герой павінен умець усё!!! Тут усе сродкі прыдатныя. Ну а яшчэ… і смех, і слёзы – гэта наша зарплата за нашу працу. Гэта «лыжка дзёгцю ў бочцы з мёдам», але гэта не галоўнае, галоўнае, што мы «вар’яты».

Асноўныя ролі:

– Дон Луіс («Непрыступная сеньёра» Лопэ дэ Вегі)
– Скай («Дакрануцца вуснамі да нябёсаў» Т.Уільямса)
– Андрэйка («Старамодныя цуды» Л.Усцінава)
– Фатограф («Муж і жонка» А.Фрэдры)
– Дзед («Вецер-забаўнік» Ю.Браварнага)
– Яська («Дзверы» С.Кавалёва)
– Рыжык («Дадому» А.Паповай)
– Русал («Млын» А.Дударава)
– Францішак Скарына («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука)
– Парсючок («Нельга нам без сябра» С.Казлова)
– Піліпка («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча)
– Мацейка («Прымакi» Янкi Купалы)
– Крот («Я буду зоркай» А.Паповай)
– Сабака («Вельмі простая гісторыя» М.Ладо)
– Шышок («Шышок» А.Аляксандрава)
– Артур («Маленькі свет» А.Паповай)
– Баранаўскас («Леаніды не вернуцца на зямлю» паводле рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць»)
– Карл («Візіт дамы» Ф.Дзюрэнмата)
– Уюн («Песні ваўка» В.Паніна)
– Дзімон («Ліфт» Ю.Чарняўскай)
– Каруза («Леанарда ?» Э.Флізара)
– Банко («Макбет» У.Шэкспіра)
– Меркуцыа («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра)
– Жарнакрут, ліцадзей («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул.Караткевіча)
– Руслан Сяргеевіч («Гісторыя двух сабак» Я.Конева)
– Ваўчок («Вясёлы Роджэр» Д.Салімзянаў)
– Заяц («Тр’ям! Вітаю!» С.Казлова)
– Карнюдэ («Дыліжанс» У.Кандрусевіча. Паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка»)
– Гаральд («Гаральд і Мод» К.Хігінса)
– Іван («Да трэціх пеўняў» В.Шукшына)
– Міхасёў («Не пакідай мяне…» А.Дударава).
– Самойлаў («Белы анёл з чорнымі крыламі» Дз.Балыка)
– доктар Эмет («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка)
– Конік («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна паводле Х.-К.Андерсена)
– Леандр («Хітрыкі Скапэна» Ж.-Б.Мальера)

Яўген Сяргеевіч Бераснеў працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 2003 года пасля заканчэння студыі і паступлення ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Таленавіты характарны акцёр. Адказны, дысцыплінаваны, працавіты, праяўляет творчую ініцыятыву. Добрая сцэнічная знешнасць, уменне працаваць над роллю даюць магчымасць выкарыстоўваць акцёра ў спектаклях тэатра для стварэння сцэнічных вобразаў. Пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень.

Значная ўдача акцёра – вобраз маладога Скарыны ў спектаклі «Кракаўскі студэнт» Р.Марчука. Са спектаклем «Дадому» выязджаў на міжнародныя тэатральныя фестывалі «Смаленскі каўчэг», «Славянскія тэатральныя сустрэчы», «Март.кантакт». Са спектаклем «Кракаўскі студэнт» удзельнічаў у Міжнародным тэатральным фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча. Са спектаклем «Макбет» удзельнічаў у XV Міжнародным тэатральным фестывалі «Мельпамена Таўрыі» у г.Херсон (Украіна), IV Міжнардным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг»(Смаленск, Расія), са спектаклем «Леанарда ?» – у Міжнародным фестывалі славенскай драмы (Крань, Славенія).

Водгукі на творчасць Яўгена Бераснева:

1.Конахава Н. Яўген Бераснеў: «Свая палонка, як ачышчэнне»/Н. Конахава// Віцьбічы. – 31 студзеня 2009.
2. Іваноўскі Ю. У кожнага павінна быць разыначка / Ю.Іваноўскі // Віцьбічы. – 26 сакавіка 2015.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
            

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка