ФУРШЭТ ПАСЛЯ ПРЭМ'ЕРЫ
18+
Валянцін Краснагораў.
Саркастычная камедыя на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера – 19 верасня 2026 года.
Усё дзеянне спектакля, як гэта ні дзіўна, адбываецца ў тэатры, пасля фіналу класічнай шэкспіраўскай п’есы «Атэла». Вершаваныя рэплікі герояў, яркія касцюмы эпохі Адраджэння, моцныя рукі маўра, які душыць сваю Дэздэмону… А пасля паклону пачынаецца самае цікавае…
Акцёры збіраюцца на фуршэт, рэжысёр каментуе створаныя вобразы імі вобразы… Але куды падзелася галоўная гераіня? У спектаклі пераплятаецца саркастычная камедыя і дэтэктыўная гісторыя. Нечаканы сюжэт напаўняецца анекдатычнымі сітуацыямі і вострымі жартамі, раскрываюцца інтрыгі закулісся. У гледачоў ёсць шанс убачыць, да чаго прыводзяць таемныя тэатральныя адносіны і дамоўленасці, і зразумець, што акцёры таксама, як кажуць, жывыя людзі.
Спектакль, які расказвае пра недахоп любві і ўзаемаразумення, абавязкова зацікавіць сучасным разуменнем сітуацыі, калі героі жадаюць любымі сродкамі дасягнуць сваёй мэты.
П’еса Валянціна Краснагорава «Фуршэт пасля прэм’еры» больш за 20 год з поспехам ідзе на падмостках тэатраў бліжняга і далёкага замежжа.
Пастаноўка, музыка і музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Сяргея КУЛІКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Пластыка і харэаграфія Ульяны АЦЯСАВАЙ.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
АТЭЛА - Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
ДЭЗДЭМОНА - Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
ЯГА – Яўген БЕРАСНЕЎ
КАСІА - Уладзіслаў ЯДРОЙЦАЎ
ЛАДАВІКА – Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
ЭМІЛІЯ - Алена ШАРЭПЧАНКА
Б'ЯНКА – Вікторыя ШАМАРДЗІНА
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 50 хвілін з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.



















Добавить комментарий