БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 14 ліпеня 1989 года ў горадзе Баку (Азербайджанская Рэспубліка).
З 2007 па 2010 год навучалася ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.
З 2010 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 2011 па 2016 год навучалася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
|
|
РОЛІ Ў РЭПЕРТУАРЫ
– Эмка («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна) – Ліса («Як Воўк мамай быў» В.Ткачова) - маці Цвыркунка («Казявачка» Т.Уфімцавай) – Марыя («Шукаем тэнара!» К.Людвіга) – Крэміс («Не пакідай мяне...» А.Дударава) – Царэўна («Сіўка-Бурка» Я.Тарасава) – Ластаўка («Прыгоды Дзюймовачкі» П.Ісайкіна) - Серафіма («Калісь глядзеў на сонца я...» - расповяд пра Максіма Багдановіча) – Сойка («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) – Наталля Сцяпанаўна Чубукова («Смешныя людзі» па аднаактовых п'есах А.Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова») - Тамара Іванаўна («Гісторыя двух сабак» Я.Конева) - Клаўдзія («Яшчэ раз пра каханне» паводле апавяданняў В.Шукшына («Боцікі») - Кэці Гарысан («Мая жонка - падманшчыца» М.Мэё, М.Энэкена) - Дзіяна («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана») - Жавота («Папялушка» Т.Габэ паводле Ш.Пэро)
|
УЗНАГАРОДЫ
2017 - Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
2019 - Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
|
|
МІНУЛЫЯ РОЛІ
– Зорка («Я буду Зоркай!» па п’есе С.Кавалёва «Шлях да Бэтлеема») – Курыца («Афрыка» Л.Пранчака) – Дзяўчына («Ладдзя роспачы» паводле аднаменнай аповесці Ул.Караткевіча) – Галя («За двума зайцамі» М.Старыцкага) – Маўка («Легенда пра каханне» паводле драма-феерыі Лесі Украінкі «Лясная песня») – Кікімара («Дзівосы ў навагоднім лесе» Дз.Галубецкага) – Пушкова («Дажыць да прэм'еры» М.Рудкоўскага) – Амелія («Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі) – Флорэнс («Дзіўная місіс Сэвідж» Д.Патрыка) – Вядзьмарка («Макбет» У.Шэкспіра) – Зоська («Жарты» («Мікітаў лапаць» М.Чарота) – Бібліятэкарка, Мілка, дачка Бабы Ягі («Да трэціх пеўняў» паводле аднайменнай аповесці В.Шукшына) – Надзея («Апошнія» М.Горкага)
|
Добавить комментарий