ШУКАЕМ ТЭНАРА!

16+

Кен Людвіг.

Камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.
 
Прэм'ера - 24 і 25 красавіка 2015 года.
 
У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мінусні. Але гэта пакуль што…
 
Падчас камедыі становішчаў смех у зале не сціхае. Дынамічны спектакль напоўнены шматлікімі сюжэтнымі паваротамі і нечаканасцямі, калі чароўныя спадзяванні змяняюцца панічным жахам. Пагоні, пераапрананні, любоўныя непаразуменні і абавязкова шчаслівы фінал.
 
Кен Людвіг – сусветна вядомы амерыканскі драматург, яго імя асацыюецца з сучаснай камедыяй. П’еса «Пазычце тэнара», паводле якой пастаўлены спектакль у Коласаўскім тэатры, – дэбют Кена Людвіга на сцэне ў якасці аўтара. П’еса была намінатнам на прэмію Лоўрэнса Аліўе – узнагароду Тэатральнага таварыства Лондана, з поспехам ішла на Брадвеі. У выніку спектакль атрымаў такія знакавыя ўзнагароды ў сферы мастацтва ЗША як прэмія «Тоні», прэмія «Драма Дэск» і прэмія Асацыяцыі Нью-Ёркскіх крытыкаў.
 
Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Міхася КРАСНАБАЕВА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
 
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
 
СОНДЭРС

- Юрась ЦВІРКА

МАКС

- Раман САЛАЎЁЎ

МЭГІ
 

- Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК
- Святлана СУХАДОЛАВА

ЦІТА МЭРЭЛІ

- Цімур ЖУСУПАЎ

МАРЫЯ

- Ірына ЦІШКЕВІЧ
- Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ДЗІЯНА

- Наталля САЛАМАХА-КОНАНАВА
-
Алена ШАРЭПЧАНКА

ДЖУЛІЯ

- народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Святлана АКРУЖНАЯ

- Юлія КРАШЭЎСКАЯ

ПАСЫЛЬНЫ

- Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
- Дзмітрый КАВАЛЕНКА

 

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антарктам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Публікацыі:

1. «Тэнар прыедзе…» Ю.Іваноўскага. – «Культура». - 30.05.2015.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка