СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ
12+
Іграем Чэхава.
Камедыя па аднаактовых п’есах «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова».
Іван Іванавіч Нюхін – сапраўдны муж сваёй жонкі, які шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.
Юбілей банка – справа адказная. Але пакуль адныя, як старшыня кіраўніцтва Шыпучын Андрэй Андрэевіч, з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як бухгалтар Кузьма Мікалаевіч Хірын, займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна, то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай, то службоўцы з паперкамі і віншаваннямі?!..
Памешчык Іван Васільевіч Ломаў прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова, каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне. І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.
Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя ПАХОМАВА.
Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.
«Пра шкоду тытуню» |
|
ІВАН ІВАНАВІЧ НЮХІН |
|
«Юбілей» |
|
АНДРЭЙ АНДРЭЕВІЧ ШЫПУЧЫН |
– заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій ЛОЙКА |
ТАЦЦЯНА АЛЯКСЕЕЎНА |
- Наталля АЛАДКА |
КУЗЬМА МІКАЛАЕВІЧ ХІРЫН бухгалтар банка |
– Яўген БЕРАСНЕЎ |
НАСТАССЯ ФЁДАРАЎНА МЯРЧУТКІНА |
|
СЛУЖБОЎЦЫ БАНКА | |
«Прапанова» |
|
СЦЯПАН СЦЯПАНАВІЧ ЧУБУКОЎ |
- заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь |
НАТАЛЛЯ СЦЯПАНАЎНА |
- Вікторыя ШАМАРДЗІНА |
ІВАН ВАСІЛЬЕВІЧ ЛОМАЎ |
- Цімур ЖУСУПАЎ |
Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі:
1. «Смех скрозь слёзы» Ю.Іваноўскага (пра спектакль «Смешныя людзі» паводле аднаактовых п'ес-жартаў Антона Чэхава). - «Культура», 25-31.08.2018. (Чытаць)

Добавить комментарий