ШАГАЛ... ШАГАЛ...

12+

Уладзімір Драздоў.
Эцюды памяці.

Прэм'ера - кастрычнік 1999 года.

Я бадзяўся па вуліцах, я шукаў, я прасіў:
«Божа, ты, схаваны ў аблоках ці за домам краўца, зрабі так,
каб раскрылася мая душа, самотная душа хлопчыка-лепетуна,
укажы мне, Божа, мой шлях.
Я не хачу быць як іншыя,
я хачу бачыць новы свет».
Марк Шагал

Гэты спектакль – гімн гораду маладосці Марка Шагала, нашаму роднаму Віцебску. У 20-ыя гады, калі адбываецца дзеянне спектакля, тут быў цэнтр бурнага палітычнага і культурнага жыцця. Зусім малады мастак, яго маці, бацька, першае захапленне Волечкай, унучкай суседкі Сцяпанаўны; сапраўднае каханне да Бэлы і, нарэшце, цвёрдае рашэнне паехаць вучыцца ў Парыж. Пакідаючы свой родны горад, Марк Шагал не здагадваўся аб сваёй будучай парыжскай славе, не думаў, што больш ніколі не пабачыць родных… Яны ажывуць на палотнах мастака, якія ўзніклі з уражанняў віцебскага юнацтва.

Пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталя БАРКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія Уладзіміра МАТРОСАВА.
Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Балетмайстар Павел ГАРБУНОЎ.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ:

МАРК - Генадзь ГАЙДУК.
ІДА, маці Марка - Анжаліка БАРКОЎСКАЯ.
СЦЯПАНАЎНА - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара СКВАРЦОВА.
БЭЛА - Ірына ЦІШКЕВІЧ.
ВОЛЕЧКА - Настасся ВЕРАНЁВА.
ЗАХАР, бацька Марка - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар ДАШКЕВІЧ.
КАМІСАР - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор ШАЦЬКО.
ФАТОГРАФ - Дзмітрый КАВАЛЕНКА.
ІВАН - Юрась ЦВІРКА.
ДЗЯДЗЬКА ЗЮСЯ - Аляксандр КРЫШТАФОВІЧ.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Фестывалі:

– Міжнародны тэатральны фестываль «Захад ідзе на Усход» (Лондан, Вялікабрытанія, 2000)
– Міжнародны фестываль мастацтваў у Эдынбургу (Вялікабрытанія, 2000). Гран-пры фестывалю
– Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» (Брэст, Беларусь, 2000). Прыз за лепшы спектакль беларускай драматургіі
– Міжнародны тэатральны фестываль «Біенале тэатра «Эжэн Іанэска» (Кішынёў, Малдова, 2001)
– Міжнародны тэатральны фестываль «Кантакт» (Торунь, Польшча, 2001)
– Міжнародны тэатральны фестываль «Мітлфэст» (Венецыя, Італія, 2001)
– Гастролі ў Маскве (2001)
– Дні культуры Беларусі ў Парыжы (Францыя, 2002)
– Міжнародны тэатральны фестываль «Мяжа» (Вільнюс, Літва, 2002)
– Міжнародны тэатральны фестываль «Сустрэчы ў Расіі» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2003)
– Гастролі ў ЗША (Бостан, Нью-Йорк, ЗША, 2005)
IV Міжнародны тэатральны фестываль «У Троіцы» (Сергіеў Пасад, Расія, 2017)

Публікацыі:

1. «Спектакль коласовского театра «Шагал…Шагал…» вновь показали в Витебске» Г.Каржанеўскага. – «Народныя навіны Віцебска». - 29.07.2015.
2. «Шагал на витебской сцене» Ю.Іваноўскага. – «Международный шагаловский сборник». - 2002.
3. 
«Прямой вагон до Парижа» Т.Арловай.- «Рэспубліка», 14.01.2000. (Чытаць)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка