ВЯДЗЬМАРКА і ДЫНАЗАЎРЫК

0+

Аляксей Якімовіч.

Музычная казка.

Вялікая сцэна.

Прэм’ера - май 2009 года.

Галоўны герой гэтай дзіцячай казк ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.

Музычная казка «Вядзьмарка і Дыназаўрык» пра тое, што мы жывем на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом. На жаль, мы сёння сталі асабліва хітрымі, ашчаднымі, глядзім толькі ў сваю кішэню, носім, змяняем маскі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы самі не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць.

Пастаноўка Юрыя ІВАНОЎСКАГА.
Кіраўнік пастаноўкі Рыд ТАЛІПАЎ.
Сцэнаграфія Юліі КАРЫМАВАЙ.
Касцюмы Наталлі МАКАРАНКА.
Музыка Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ДЫНАЗАЎРЫК

- Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
- Цімур ЖУСУПАЎ

ВЯДЗЬМАРКА БАРАБУЛЯ

- Раіса ГРЫБОВІЧ
- Зінаіда ГУРБО

ЗЮЗЯ-ЗІМАВІЦА

- Генадзь ГАЙДУК

ВОЎК

- Вадзім АСВЯЦІНСКІ

ПІЛІПКА

- Яўген БЕРАСНЕЎ

СНЯЖАНА

- Настасся ВЕРАНЁВА
- Ніна ОБУХАВА

Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка