ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН
16+
Мікалай Гогаль.
Сатырычная гісторыя
па п’есе «Гульцы».
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 28 і 29 кастрычніка 2022 года.
Карцёжнікі Суцяшальны, Швохнеў і Кругель віртуозна ашукваюць і абкрадаюць заезджага шулера Іхарава. Пры першым знаёмстве яны робяць выгляд, быццам бы не ведаюць пра здольнасці Іхарава, які спрактыкавана валодае картамі і мае крапавую, шулерскую калоду. Ён жа мэтанакіравана сядае гуляць з імі, бо чуткі пра майстэрства і ўменні гэтай кампаніі даўно ходзяць па свеце. Жадаючы пераплюнуць вялікіх знаўцаў сваёй справы, Іхараў сам трапляе ў складаную сітуацыю, у сетку вытанчанага падману.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка Аляксандра ГЕМБІЦКАГА.
Харэограф Сяргей ТАЛКАЧ.
Пераклад п'есы на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ІХАРАЎ - Цімур ЖУСУПАЎ
СУЦЯШАЛЬНЫ - Яўген БЕРАСНЕЎ
ШВОХНЕЎ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ
КРУГЕЛЬ - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ГЛОЎ МІХАІЛ АЛЯКСАНДРАВІЧ - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро ЛАМАН, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ГЛОЎ АЛЯКСАНДР МІХАЙЛАВІЧ - Антон БАРАНОЎСКІ
ЗАМУХРЫШКІН ПСОЙ СТАХІЧ - Раман ВОЛАТ / Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны
АЛЯКСЕЙ, служка карчмы - Міхаіл АСАНАЎ / Раман ВОЛАТ
ГАЎРУШКА, служка Іхарава - Ілля БЛЫКІН / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
«АДЭЛАІДА ІВАНАЎНА» - Ульяна АЦЯСАВА
«КАРТЫ» – Дар’я ФРАНЦУЗАВА / Святлана СУХАДОЛАВА, Вікторыя ШАМАРДЗІНА
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 40 хвілін без антракту.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Навіна на ТРК «Віцебск»



















Комментарии
Прекрасный спектакль! Актеры
Добавить комментарий