ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН
16+
Мікалай Гогаль.
Сатырычная гісторыя па п’есе «Гульцы».
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 28 і 29 кастрычніка 2022 года.
Карцёжнікі Суцяшальны, Швохнеў і Кругель віртуозна ашукваюць і абкрадаюць заезджага шулера Іхарава. Пры першым знаёмстве яны робяць выгляд, быццам бы не ведаюць пра здольнасці Іхарава, які спрактыкавана валодае картамі і мае крапавую, шулерскую калоду. Ён жа мэтанакіравана сядае гуляць з імі, бо чуткі пра майстэрства і ўменні гэтай кампаніі даўно ходзяць па свеце. Жадаючы пераплюнуць вялікіх знаўцаў сваёй справы, Іхараў сам трапляе ў складаную сітуацыю, у сетку вытанчанага падману.
Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Музыка Аляксандра ГЕМБІЦКАГА.
Харэограф Сяргей ТАЛКАЧ.
Пераклад на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Спектакль вядзе Алёна МУРАЎЁВА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ІХАРАЎ - Цімур ЖУСУПАЎ / Дзмітрый КАВАЛЕНКА
СУЦЯШАЛЬНЫ - Яўген БЕРАСНЕЎ / Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ
ШВОХНЕЎ - Вадзім АСВЯЦІНСКІ / Максім РАТОМСКІ
КРУГЕЛЬ - Арцём БЛАХІН / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ГЛОЎ МІХАІЛ АЛЯКСАНДРАВІЧ - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Пятро ЛАМАН
ГЛОЎ АЛЯКСАНДР МІХАЙЛАВІЧ - Антон БАРАНОЎСКІ
ЗАМУХРЫШКІН ПСОЙ СТАХІЧ - Генадзь ГАЙДУК / Юрась ЦВІРКА
АЛЯКСЕЙ, служка карчмы - Міхаіл АСАНАЎ / Раман ВОЛАТ
ГАЎРУШКА, служка Іхарава - Ілля БЛЫКІН / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ
«АДЭЛАІДА ІВАНАЎНА» - Ульяна АЦЯСАВА / Анжаліка БАРКОЎСКАЯ
«КАРТЫ» – Ксенія КАМІНСКАЯ / Тамара КРАСНАБАЕВА-ЧАРНЯК, Дар’я ФРАНЦУЗАВА / Святлана СУХАДОЛАВА, Вікторыя ШАМАРДЗІНА / Таццяна РОГАТ
Працягласць спектакля - 1 гадзіна 40 хвілін без антракту.

Комментарии
Прекрасный спектакль! Актеры
Прекрасный спектакль! Актеры потрясающие. Красивые декорации. Были проездом в Витебске и очень рады, что случайно попали в театр. Спасибо!!!
Добавить комментарий